Wojciech Bohuszewicz

The basics

Quick Facts

PlacesPoland
wasCleric Priest Writer
Work fieldLiterature Religion
Gender
Male
Birth3 May 1666, Grodno powet, Trakai Voivodeship, Grand Duchy of Lithuania
Death15 May 1734Vilnius County, Lithuania (aged 68 years)
Star signTaurus
The details

Biography

Войцех Багушэвіч (польск.: Wojciech Bohuszewicz; 3 мая 1666, Гарадзенскі павет — 15 мая 1734, Купішкі каля Вільні) — дзеяч каталіцкага касцёл і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 верасня 1683 г. у Вільні. Прэфект школ у Плоцку (1699—1701), Пултуску (1701—1702), Гродне (1702—1703), Нясвіжы (1703—1704), Менску (1704—1705) і Пінску (1705—1706). З 1709 па 1713 гг. — суперыёр Віцебскага езуіцкага калегіума. Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ (1713—1714), а потым (1714—1720) — рэктар Нясвіжскага езуіцкага калегіума. З 1720 па 1727 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1727—1731 гг. — Правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса. Прэпозіт Дому прафесаў у Вільні (1731—1734).

Меў здольнасці да малявання: аднавіў алтар Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пултуску і аздобіў абраз Святога Станіслава Косткі ў Качыцах.

Зноскі

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Jun 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.