Walther Hempel
German chemist
Вальтэр Гемпель (ням.: Walther Hempel; 5 мая 1851, Пульсніц, Саксонія - 1 снежня 1916, Дрэздэн) — нямецкі хімік-аналітык і тэхнолаг. Вучань Р. Бунзена. У 1879-1913 прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Дрэздэне. Гемпель прапанаваў газавую бюрэтку і піпетку, эксікатары, каларыметр, якія прымяняюцца да сёння. Распрацаваў метады газавага аналізу, вызначаў цеплыню згарання вуглёў (з 1892), паказаў на магчымасць прымянення электролізу раствораў хлорыстага натрыю для атрымання з'едлівага натрыю і хлору (1899).