Volha Prystramskaja

Belarusian civil servant
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian civil servant
PlacesBelarus
isCivil servant
Work fieldPolitics
Gender
Female
BirthMogilev, Mogilev Region, Belarus
Education
Mahilioŭ Architecture and Civil Engineering College
Belarusian State Agricultural Academy(—2002)
Academy of Public Administration(—2014)
The details

Biography

Вольга Васілеўна Прыстрамская (нар. г. Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзілася ў Магілёве. Пасля заканчэння Магілёўскага будаўнічага каледжа працавала спецыялістам Магілёўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, спецыялістам аддзела па эканоміцы, рыначных адносінах і прыватызацыі Магілёўскага райвыканкама.

У 2002 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», тады ж была прызначана галоўным спецыялістам аддзела эканомікі Магілёўскага райвыканкама. У 2005 годзе стала вядучым эканамістам бюджэтнага аддзела фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, на працягу некалькіх гадоў працавала ў аддзеле фінансавання невытворчай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама. У 2010 годзе прызначана на пасаду начальніка фінансавага аддзела, а праз два гады — намесніка старшыні Чавускага райвыканкама.

У 2014 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне», стала намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы — начальнікам аддзела эканомікі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Магілёўводбуд“». З 2016 года ўзначальвала аддзел фінансавай палітыкі і парытэту коштаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. З 2019 года намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Бялыніцкага райвыканкама.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 04 Feb 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.