Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | Belarusian writer (1884-1943) | ||
A.K.A. | Olga Nikonovich-Sakharova | ||
A.K.A. | Olga Nikonovich-Sakharova | ||
Places | Belarus | ||
was | Writer | ||
Work field | Literature | ||
Gender |
| ||
Birth | 28 June 1884, Kazanowka, Belarus | ||
Death | 13 March 1943 (aged 58 years) | ||
Star sign | Cancer | ||
Family |
|
Biography
Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава (28 чэрвеня 1884, в. Казаноўка, цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 13 сакавіка 1943) — беларуская пісьменніца. Жонка Сяргея Сахарава.
Біяграфічныя звесткі
Скончыла Полацкую гімназію (1900). Настаўнічала ў Люцыне (цяпер г. Лудза, Латвія), з 1907 у г. Юр'еў (Тарту, Эстонія). 3 1917 зноў у Люцыне. Удзельнічала ў працы культурна-асветнага таварыства беларусаў Латгаліі «Бацькаўшчына». У 1925—32 працавала ў Беларускай гімназіі ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), з 1935 ў мястэчку Краслава. Дапамагала мужу збіраць беларускі фальклор.
Творчасць
Актыўная пісьменніцкая дзейнасць В. Сахаравай распачалася пасля пераезду ў 1917 г. у Люцын. Яна пісала невялічкія інсцэніроўкі для выхаванцаў свайго дзіцячага садка, якія і ставіла разам з імі. Паводле матываў паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане» напісала п'есу — казачную феерыю «На Полацкім замчышчы» (паст. 1927, выд. 1928), да якой Канстанцін Галкоўскі мапісаў 6 музычных ілюстрацый (хары і сольныя нумары). П'еса «Птушка на волі» (1932, пра жыццё на вёсцы) нагадвала «Паўлінку» Я. Купалы. Яе п'есы «Маладыя пабегі», «Ліст да Прэзідэнта», «Аксюткіна ёлка» ставіліся ў Дзвінскай беларускай гімназіі. Пісала вершы (зборнік «Водгукі сэрца»; рукапіс у Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы).
Бібліяграфія
- Птушка на волі : п'еса ў 3 дзеях / В.Ф. Сахарава. – Дзвінск, 1932.
Зноскі
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А.В. Мальдзіса. – Мн., 1995. - Т. 5. – С. 260-261.
- Саламевіч І. Нікановіч-Сахарава // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2011.