Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Biography
Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў (12 чэрвеня 1875, Пецярбург — 1937?, Мінск) — беларускі савецкі батанік-фларыст, геабатанік, дэндролаг, адзін з першых даследвальнікаў расліннасці Беларусі.
Біяграфія
Пасля заканчэння ў 1899 годзе Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта працаваў у Мінскай і Віцебскай губернях. У 1920—1935 гадах кіраваў батаніка-лізіметрычным аддзяленнем Мінскай балотнай даследчай станцыі, секцыяй натуралізацыі Беларускага аддзялення Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі. Адамаў — адзін з арганізатараў Вялікалётчанскага батанічнага сада ў маёнтку Вялікія Лётцы каля Віцебска), сфармаваў большую частку яго калекцыі. Быў кіраўніком геабатанічных экспедыцый Упраўлення меліярацыі Наркамзема Беларусі.
Апошнія гады цяжка хворы Адамаў быў вымушаны жыць у пасёлку Нікіта ў Крыму, сумяшчаючы лячэнне з працай у Нікіцкім батанічным садзе.
Уклад у навуку
У першай (1900) фларыстычнай працы Адамаў звярнуўся да аднаго з відаў роду Sagittaria — Sagittaria alpina Willd. (цяпер вядомы як Sagittaria natans Pall.), у ёй ён звёў дадзеныя аб распаўсюджванні гэтага віду ў Сібіры і Еўрапейскай Расіі.
У 1924 годзе Адамаў даў найпадрабязнае апісанне на трох мовах (па-руску, па-латыні і на эсперанта) «новага віду» рода шальнік (Alisma) Alisma submersum, пад гэтай назвай ім былі аб'яднаны ў адзін від Alisma arcuatum Michalet і Alisma graminifolium Ehrh. ex Ledeb.. Апісанне дадзена на падставе дваццацігадовых назіранняў аўтара над гэтай раслінай, знойдзенай у наваколлях Віцебска ў возеры Лётцы.
У 1930 і 1932 гадах Адамаў апублікаваў працы пра беларускія бярозы (Betula).
Геабатанічныя працы Адамава прысвечаны характарыстыцы расліннасці Беларускага Палесся (1927), Камароўскага балота (1925) (ён вывучаў змену пустазельных траў, раслінныя асацыяцыі і г.д.) і іншых тэрыторый Беларусі. Многія з іх засталіся неапублікаванымі.
Бібліятэка
Бібліятэка У. У. Адамава знаходзілася ў яго маёнтку ў Вялікіх Лётцах. Асабліва шырока ў ёй была прадстаўлена літаратура па батаніцы, лекавым раслінам, пчалярстве, сельскай гаспадарцы, садоўніцтве.
Лёс бібліятэкі У. У. Адамава дакладна не вядомы. Па некаторых звестках, вялікая частка яе была перададзена грамадскай арганізацыі, а астатняя літаратура перавезена ў Мінск, дзе з сярэдзіны 1920-х гг. жыў і працаваў У. У. Адамаў.
Асноўныя сачыненні
- Малоизвестный азиатский вид стрелолистника (Sagittaria alpina Willd.), найденный в средней части Европейской России // Бот. записки Scripta botanica. — 1900. — Т. XVIII. — С. 18—50.
- Alisma submersum // Зап. Белорус. гос. ин-та сельск. хоз-ва. — 1924. — Т. III. — С. 450—456.
- Краткий обзор растительности некоторых районов Белорусского Полесья // Зап. Белорус. гос. ин-та сельск. и лесн. хоз-ва. — 1925. — В. 9.
- Растительные ассоциации Комаровского болота в лизиметрах вегетационного павильона Минской болотной станции // Зап. Белорус. гос. ин-та сельск. и лесн. хоз-ва. — 1925. — В. 4. — С. 41—61.
- Смена сорных трав на низинном торфянике Комаровского болота // Тр. Минск. болотн. станции. — 1925. — В. 11. — С. 25—36.
- Обзор растительности Белорусского Полесья. Левая сторона бассейна Припяти. — Мн.: 1928.
Памяць
На сядзібным доме вучонага, які захаваўся ў Вялікіх Лётцах, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ International Plant Names Index — 1999.<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q922063"></a>
- ↑ Адамов Владимир Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 11. — 737 с.
- ↑ Природа Белоруссии : Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — С. 514. — ISBN 5-85700-001-7.
- ↑ Калекцыі батанічнага саду страчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- ↑ Свитязь: Альманах библиофилов Белоруссии / Сост. Л. А. Козырко; Редколл.: С. В. Букчин и др. — Мн.: Беларусь, 1989. — 255 с. — 14 600 экз. — ISBN 5-338-00124-1
- ↑ Усадьба Адамовых
- ↑ Шыльда
Літаратура
- Русские ботаники. Биографо-библиографический словарь / Сост. С. Ю. Липшиц; отв. ред. акад. В. Н. Сукачёв; Моск. об-во испытателей природы и Ботанич. ин-т им. акад. В. Л. Комарова АН СССР. — М.: Изд-во Моск. об-ва испытателей природы, 1947. — Т. I. А — Б. — С. 14.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
- Листы да У. Л. Камарова ў архіве РАН (Праверана 9 студзеня 2012)
- Адамов, Владимир Владимирович (руск.)