Vincentas Gorskis

��ітоўскі архітэктар
The basics

Quick Facts

Intro��ітоўскі архітэктар
wasArchitect
Work fieldEngineering
Gender
Male
Birth1848
Death1901 (aged 53 years)
Education
Saint-Petersburg State University of Architecture and Civil Engineering(1867—1873)
The details

Biography

Вікенцій (Вінцэнт) Мельхіёравіч Горскі (1848 — пасля 1901) — літоўскі грамадзянскі інжынер, архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1848 годзе. Прадстаўнік шляхецкага роду Горскіх.

У 1867—1873 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы. Пасля заканчэнні курса быў прылічаны да Тэхніка-будаўнічага камітэта і ў хуткім часе прызначаны тэмруцкім гарадскім архітэктарам, а ў 1874 выйшаў у адстаўку.

У 1885—1901 гадах працаваў экспертам па нерухомасці ў Віленскім зямельным банку(літ.) бел.. Займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай. У Вільні па яго праектах пабудавана каля 70 прыватных і грамадскіх будынкаў.

Праекты

У Вільнюсе

  • «Дом Балінскіх», вул. Вільняўс, 27, 1879
  • Гатэль «Еўропа», вул. Аўшрос Варту, 6, 1880
  • Дом М. Бурчарта, пр. Гядзіміна 1/2, 1880.
  • Дом А. Ваньковіч,  пр. Гядзіміна, 15, 1880.
  • Дом Хадзінскага, пр. Гядзіміна, 2 і 4, 1884 і 1889.
  • Дом Ромера, вул. Арклю, 20, аднаўленне, 1880.
  • Рэканструкцыя палаца Лапацінскіх(руск.) бел., вул. Бярнардзіну, 8, 1886.
  • Дом Л. Чахаса, вул. Ліейіклас, 5, аднаўленне, 1886.
  • Манастыр Святога Духа(руск.) бел., аднаўленне, 1884.
  • Былы будынак Чалавекалюбнага таварыства, вул. Вільняус, 22/ вул. Лабдарыу, 1, 1884.
  • Рэканструкцыя афіцыны палаца Лапацінскіх, вул. Бернардзіну, 8, 1889—1891
  • Віленскі зямельны банк(літ.) бел., пр. Гядзіміна, 6, 1890—1891 (паводле іншых звестак, архітэктар будынка Л. Вінер).
  • Рамесная школа, вул. Лабдарыу, 5 і 7/11, 1894.
  • Уласны дом, вул. К. Каліноўскага, 19, 1896.

Іншае

Спраектаваў сядзібны дом у маёнтку Тарнова, цяпер у Лідскім раёне.

Памяць

У гонар заслуг архітэктара перад Вільнюсам сталічны гарадскі савет у 2014 годзе вырашыў назваць іменем В. Горскага вуліцу ў спальным раёне Пашылайчай(руск.) бел..

Зноскі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Jun 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.