Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Biography
Васіль Іванавіч Мялешка (1921, Томск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1990).
Біяграфія
Скончыў БДУ. У 1956—1991 у Інстытуце гісторыі АН БССР, загадчык аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. У 1987 старшыня камісіі Акадэміі навук па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі.
У працы «Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХVІI — ХVІII вв.)» (1975) В. І. Мялешка вызначыў асаблівасці аграрнай гісторыі ўсходняй часткі Беларусі. Ён паказаў аднатыпнасць структуры феадальнай уласнасці (дамінаванне шляхецкай уласнасці), гандлёвыя сувязі феадальнага маёнтка і сялянскай гаспадаркі з рынкам, глыбокае пранікненне таварна-грашовых адносін у сельскую гаспадарку, ролю промыслаў у развіцці аграрнай вытворчасці. Даследчык лічыў, што некаторыя промыслы ў 1-ай пал. 18 ст. мелі рысы капіталістычных мануфактураў.
Таксама В. І. Мялешка вывучаў праблему класавай барацьбы ў беларускай вёсцы. У манаграфіі «Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХVІI — ХVІII вв.» (1982) ён прааналізаваў тры формы сялянскіх выступленняў: пасіўны супраціўленне (скаргі, адмова ад выканання павіннасцей, уцёкі), узброеныя акцыі (напады на маёнткі, сутычкі з узброенымі атрадамі і інш.), паўстанні (на Каменшчыне (1736—1754) і Крычаўскім старостве (1740—1744)).
Выбраная бібліяграфія
- Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы (у суаўтарстве). — Мн., 1988.
- Сялянскі важак і заступнік (у суаўтарстве). — Мн., 1990.
- І ўзняўся люд просты (у суаўтарстве). — Мн., 1992.
Зноскі
- ↑ Белазаровіч…
Літаратура
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С. 276.