Vasil Vasilevich Prokopchyk
Belarusian professor
Васіль Васілевіч Пракопчык (1 кастрычніка 1947, в. Рудня Гарбавіцкая, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць — 2 студзеня 2004) — беларускі спецыяліст у галіне электратэхнічных комплексаў і сістэм. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар.
Скончыў Томскі політэхнічны інстытут (1969).
Працаваў у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1978, энергетычны факультэт, кафедра «Электразабеспячэнне», у 1981—1998 гадах — загадчык кафедры, у 1998—2003 гадах — дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў).
Навуковыя інтарэсы: павышэнне якасці электразабеспячэння і эфектыўнасці работы электраабсталявання прадпрыемстваў з бесперапынным тэхналагічным працэсам.