Vasil Markevich

Belarusian politician
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian politician
A.K.A.Vasiĺ Markievič
A.K.A.Vasiĺ Markievič
PlacesBelarus
isPolitician
Work fieldPolitics
Gender
Male
Birth12 April 1958, Rudaŭka, Aziarnicki Sieĺsaviet, Slonim District, Belarus
Age66 years
Star signAries
Education
Hrodna State Agricultural UniversityHrodna, Grodno Region, Belarus
Employers
Belarus
Positions Held
member of the Council of the Republic of Belarus of the 6th convocation(2016—2019)
member of the Council of the Republic of Belarus of the 7th convocation(6 December 2019—October 2022)
Awards
Honorowy Tytuł „Zasłużony Pracownik Gospodarstwa Wiejskiego Republiki Białorusi” 
Medal "For Labor Services" 
Order of Labour Glory 
Gratitude from the President of the Republic of Belarus 
The details

Biography

Васіль Пятровіч Маркевіч (нар. 12 красавіка 1958, в. Рудаўка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч. Генеральны дырэктар ААТ «Птушкафабрыка „Дружба“» (2003—2022).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». Служыў у Савецкай арміі.

З 1980 года працаваў на бройлернай птушкафабрыцы «Дружба» Баранавіцкага раёна агентам-экспедытарам, брыгадзірам, начальнікам бройлернага цэха, начальнікам цэха бацькоўскага статку і рамонтнага маладняку, выканаўцам абавязкаў галоўнага заатэхніка — намесніка дырэктара, намеснікам дырэктара — галоўным заатэхнікам, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам.

У 2003 годзе прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка „Дружба“» Баранавіцкага раёна. Зняты з пасады ў жніўні 2022 года.

Выбіраўся дэпутатам Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў і дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў ад Брэсцкай вобласці. Уваходзіў у пастаянную камісію па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі былі спынены ў кастрычніку 2022 года.

Узнагароды і званні

  • Медаль «За працоўныя заслугі» (15 мая 2008).
  • Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (4 верасня 2013).
  • Ордэн Працоўнай Славы (26 лютага 2021).
  • Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна.
  • Нагрудны знак «За заслугі ў сельскай гаспадарцы».
  • Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
  • Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапрам», камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.

Зноскі

Спасылкі

  • Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (бел.).
  • Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (руск.).
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 11 Dec 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.