Valentina A. Teplova

Russian scientist
The basics

Quick Facts

IntroRussian scientist
PlacesRussia
isScientist
Work fieldScience
Gender
Female
Birth3 August 1940, Nizhny Novgorod, Russia
Age84 years
Star signLeo
Education
N. I. Lobachevsky State University of Nizhny Novgorod
The details

Biography

Валянціна Анатольеўна Цяплова; (3 жніўня 1940) — беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1966), прафесар царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай сэмінарыі і духоўнай акадэміі(2000).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Горкі (цяпер — Ніжні Ноўгарад), РСФСР. Скончыла па спецыяльнасці «Гісторыя» гісторыка-філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). У 1966 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю («Грамадска-палітычныя погляды і палітычная дзейнасць І. І. Мартынава ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя»).

Выкладала ў Горкаўскім дзяржаўным універсітэце. З 1975 года — дацэнт. З 1976 года — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 2000 года — прафесар кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі. Таксама выкладае ў Мінскай духоўнай семінарыі.

Навуковая дзейнасць

Займаецца даследаваннем пытанняў палітычнай і царкоўнай гісторыі Усходняй Еўропы. Апублікавана больш за сто навуковых і вучэбна-метадычных прац. З’яўляецца складальнікам зборніка «Унія ў дакументах» (Мінск, 1997). Супрацоўнічае ў якасці аўтара з «Праваслаўнай Энцыклапедыяй» (Масква).

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені і ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай, медалём Свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Узнагароджвалася Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай Граматай Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, а таксама Дыпломам і Каляднай прэміяй «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі Адукацыйны Цэнтр імя Св. Мяфодзія і Кірыла».

Зноскі

Літаратура

  • Цяплова Валянціна Анатольеўна// Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХXI столетия: биобиблиографический справочник. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — С. 415—416.
  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 02 Apr 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.