Uladzimir Varaksin

Belarusian soviet architect
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian soviet architect
PlacesBelarus
wasArchitect
Work fieldEngineering
Gender
Male
Birth22 June 1901, Omsk, Omsk Oblast, Russia
Death2 January 1980 (aged 78 years)
Star signCancer
Family
Children:Mikalaj Varaksin
Education
Омский художественно-промышленный техникум(—1927)
Repin Institute of ArtsSaint Petersburg, Russian Empire, Russia(—1932)
Saint-Petersburg State University of Architecture and Civil EngineeringSaint Petersburg, Russian Empire, Russia(—1934)
Employers
Belarusian National Technical UniversitySavyetski District, Minsk, Belarus(—1971)
Brest State Technical UniversityBelarus(—1975)
ByeldzyarzhprayektBelarus
Awards
Merited Builder of the Byelorussian SSR1967
The details

Biography

Уладзімір Мікалаевіч Вара́ксін (22 чэрвеня (5 ліпеня) 1901, Омск — 2 студзеня 1980) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны будаўнік БССР (1967).

Біяграфія

Скончыў у 1927 годзе мастацка-прамысловы тэхнікум у Омску. У 1928—1932 гадах вучыўся ў Ленінградскай АМ, у 1932—1934 гадах у Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва. Працаваў у Белдзяржпраекце. З 1952 года выкладчык, у 1954—1971 гадах дацэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1971—1975 — загадчык кафедры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года.

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках.

Творчасць

Палац піянераў і школьнікаў

Асноўныя працы да вайны: Палац піянераў і школьнікаў (1936, з А. П. Воінавым) у Мінску, будынак педтэхнікума ў Крычаве (1937, цяпер пачатковы блок СШ № 1 за палацам Пацёмкіна), будынак ЦК КПБ (1939—1947, з А. П. Воінавым) у Мінску, кінатэатр «Радзіма», комплекс будынкаў прамкамбіната (1939), жылы пасёлак аўтарамонтнага завода (1941) у Магілёве. Творчасць Вараксіна звязана з развіццём неакласічнай тэндэнцыі ў даваеннай архітэктуры Беларусі.

Пасля вайны спраектаваў будынкі Беларускага інстытута народнай гаспадаркі па вул. Свярдлова (1954), Белкамунбанка па вул. Леніна (1949), жылыя дамы па вул. К. Маркса (1950), Маскоўскай (1949), Захарава, А. Кашавога (1955) у Мінску, тыпавыя праекты будынкаў раённых камітэтаў КПБ для Гомельскай, Віцебскай і Мінскай вобласці (1952).

Займаўся рэканструкцыяй гродзенскага Новага замка, у выніку будынак набыў рысы сталінскага ампіру, страціўшы першапачатковы барочны стыль.

Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, артыкулы), біяграфічныя дакументы, ліставанне і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены сынам.

Галерэя


Сям’я

Мае сына Мікалая Вараксіна (нар. 1933), гісторыка.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1941, 1951, 1961), медалямі. 1—2-я прэміі за праекты жылых дамоў для калгаснікаў на адкрытым рэспубліканскім конкурсе (1936, 1945).

Зноскі

Літаратура

  • Вараксин Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007.
  • Вараксін Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 573. — 727 с. — 10 000 экз.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 07 Apr 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.