Teodor Chreptowicz

The basics

Quick Facts

PlacesLithuania
Gender
Male
Death1527
Family
Siblings:Marcjan Chreptowicz
The details

Biography

Фёдар Храптовіч, Федзька Храптовіч (? — каля 1527) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, земскі падскарбі літоўскі (1501—1508).

Біяграфія

Разам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў . Пасля свайго брата Івана Літавора стаў дворным літоўскім падскарбіем (дакладная дата атрымання пасады невядома, упершыню згадваецца з гэтым тытулам у верасні 1494). У 1501 стаў падскарбім земскім. Быў таксама намеснікам беліцкім (згадваецца ў 1502), берасцейскім (1507) і астрынскім (1507—1509). У 1508 прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення не вярнуў пасад і перастаў уваходзіць у эліту ВКЛ.

Сям'я

Прадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Марціна і Васіля.

Яго жонкай была Марыя з невядомага роду. Меў дачку Алену, жонку князя Фёдара Чацвярцінскага, і сына Юрыя, які пазней стаў праваслаўным полацкім архіепіскапам пад імем Германа.

Крыніцы

  • Грыцкевіч А. Храптовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 719. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)

Зноскі

Спасылкі

Падскарбіі вялікія літоўскія
Падскарбіі вялікія літоўскія
Падскарбіі надворныя літоўскія
Падскарбіі надворныя літоўскія
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 01 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.