Tatsyana Budovich

The basics

Quick Facts

A.K.A.Tatyana Budovich Tatsyana Baradulya
A.K.A.Tatyana Budovich Tatsyana Baradulya
PlacesBelarus
isComedian Critic Poet Literary critic Parodist
Work fieldHumor Literature
Gender
Female
Birth12 January 1977, Minsk
Age47 years
The details

Biography

Таццяна Будовіч (сапр.: Таццяна Васільеўна Барадуля нар. 12 студзеня 1977, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратурны крытык, парадыст.

Біяграфія

Скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт». У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, цяпер — навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча.

Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце.

Замужам. Гадуе двух сыноў.

Творчасць

Першая вершаваная публікацыя з'явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет». Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»). Зрэдку піша і друкуе пародыі (пад псеўданімам Тадора Шпілька) на сучасных беларускіх паэтаў. Вершы Таццяны Будовіч тонка пачуццёвыя, вытанчаныя, а часам і філасафічныя, (сама)іранічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур'ёзнага перажывання, адчуваецца ўсведамленне стваральнага і разбуральнага патэнцыялу кахання.

Бібліяграфія

  • Будовіч Т. В. Дуэль паглядаў: кніга вершаў. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 49 с.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Jul 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.