Tamara Mushynskaya

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus
isScholar Literary scholar
Work fieldAcademia Literature
Gender
Female
Birth29 August 1934, Minsk, Belarus
Age90 years
Star signVirgo
The details

Biography

Тамара Фёдараўна Мушынская (нар. 29 жніўня 1934, Мінск, Беларусь) — беларускі педагог, літаратуразнаўца, метадыст.

Біяграфія

Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1957). У 1957—1991 гадах працавала настаўніцай у школах горада Мінска. У 1981—1983 гг. адначасова з'яўлялася загадчыцай кабінетам рускай мовы і літаратуры Мінскага гарадскога інстытута ўдасканальвання настаўнікаў.

У 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па педагогіцы па тэме «Формирование личностного отношения старшеклассников к художественному произведению как средство обогащения их идейно-нравственного опыта».

У 1991—1992 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута педагагічнай адукацыі Акадэміі педагагічны навук СССР. У 1992—2007 гадах — у Нацыянальным інстытуце адукацыі: навуковы супрацоўнік, старэйшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік. Загадчыца лабараторыяй тэорыі і методыкі навучання мовам і літаратуры (2004—2007).

Творчасць

Аўтар шасці кніг і звыш 60 артыкулаў па методыцы выкладання літаратуры. Суаўтар Канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Суаўтар 11 праграм па рускай літаратуры, 16 падручнікаў для V—XI класаў сярэдняй школы, 10 метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў літаратуры, 4 хрэстаматый.

Уласныя кнігі

  • Художественная литература и самореализация личности. — Мн.: Университетское, 1991. — 180 с.
  • Беларуская літаратура 20 — 30 гг. XX ст.: (Дапаможнік для настаўніка беларускай літаратуры). — Мн.: Народная асвета, 1994.
  • Беларуская літаратура 20 — 40 гг. XX ст.: (Дапаможнік для настаўніка беларускай літаратуры). — Мн.: Народная асвета, 2000.
  • Русская литература в вопросах и ответах: 11 класс (серия «Экзамены»): Учебное пособие для выпускников. — Мн.: АВЕРСЭВ, 2001. — 224 с. (2-е выд. Мн., 2002. — 271 с.).
  • Русская литература ХХ века: Учебное пособие для абитуриентов. — Мн.: ООО «Юнипресс», 2003. — 496 с.
  • Художественная литература и самореализация личности. — 2-е выд., перапр. і дапоўн. — Мн.: ИВЦ Минфина, 2008. — 224 с.

Прызнанне

  • Адзначана прэміямі на Рэспубліканскім конкурсе на лепшы падручнікаў для сярэдняй школы разам з суаўтарамі падручнікаў па рускай літаратуры для V, VI і VIII класаў (1999).
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.