Tadeusz Narbutt

The basics

Quick Facts

PlacesPoland
Gender
Male
Family
Father:Kazimierz Józef Narbutt
Children:Wojciech Narbutt
The details

Biography

Тадэвуш Нарбут герба «Трубы» (каля 1740 — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Сын Казіміра Юзафа Нарбута.

Палкоўнік пяцігорскі, лідскі падстолі з 1768 г., стольнік з 1778 г., падкаморы Лідскага павета (1782—1792) і каралеўскі шамбелян. Пасол на сейм 1776 года. Пры ратыфікацыі першага падзелу Рэчы Паспалітай ён выступіў супраць і за гэта пераследваўся ўладамі.

Ад першага шлюбу каля 1760 г. нарадзіліся тры дачкі: Канстанцыя, Аляксандра і Тэкля, ад другога шлюбу, з Кацярынай Вяжэвіч, — сын Войцех, каралеўскі шамбелян, пасол сейма 1788 г. ад Лідскага павета, дачка Ганна і сын Станіслаў (? — 1858), смаленскі канонік і пробашч касоўскі.

Заўвагі

Літаратура

  • Лаўрэш Л. Аляксандра Нарбут — акадэмік Берлінскай акадэміі навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6—16.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 29 Aug 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.