Biography
Lists
Also Viewed
The basics
Quick Facts
Places | Poland | ||||||||
Death | Warsaw, Masovian Voivodeship, Poland | ||||||||
Family |
|
The details
Biography
Стэфан Незабытоўскі (польск.: Stefan Niezabytowski, руск.: Степан Яковлевич Незабытовский; каля 1806 г. — 23 красавіка 1889, Варшава) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Незабытоўскіх герба «Любіч». Сын Якуба Незабытоўскага (каля 1776—1853) і Францішкі з Кунцэвічаў (нар. 1785).
Маршалак шляхты Гродзенскай губерні ў 1847—1853 гадах. Тытулярны саветнік.
Валодаў маёнткам Сваротва Навагрудскага павета, які атрымаў у спадчыну ад бацькі.
Памёр 23 красавіка 1889 года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.
Сям’я
У шлюбе з Цэлінай з Біспінгаў (каля 1822—31 кастрычніка 1902, Варшава), дачкой Адама Біспінга (1782—1858) і Тэрэзы з Мікульскіх. Дзеці:
- Марыя (1841—1926), у шлюбе з Родрыкам Патоцкім (1834—1910). Атрымала ў спадчыну двор Сваротва, які запісала свайму ўнуку Уладзіславу Патоцкі. Уладзіслаў быў апошнім яго ўладальнікам да 1939 года.
- Альжбета (1853—1924), у першым шлюбе з Аўгустам Астроўскім (1836—1898), у другім — з Зыгмунтам Анджэем Веляпольскім (1833—1902).
Жонка таксама пахаваная на Паванзкоўскіх могілках.