Стафан Міхал Пузына (21 снежня 1667, Упіта, Троцкае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае — 5 сакавіка 1738) — вялікалітоўскі навуковец, сын Андрэя. Доктар філасофіі (1705) і тэалогіі (1734).
Біяграфія
Вучыўся ў Вільні, Пінску, Нясвіжы. 3 1685 года езуіт. Выкладаў у езуіцкіх навучальных установах у Пінску, Гародне, Крожах, Вільні, Полацку, Браневе, Варшаве. У 1717—1734 гадах узначальваў езуіцкую друкарню ў Варшаве, дзе выдаваў свае тэалагічныя, філасофскія і геаграфічныя працы і пераклады.
Літаратура
- Пузына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 6.