Stefan Kurch

The basics

Quick Facts

Gender
Male
Birth31 May 1850
Death11 January 1906Minsk (aged 55 years)
The details

Biography

Сцяпан Іосіфавіч Курч (1850—1906) — расійскі генерал-маёр беларускага паходжання, ваенны цэнзар Віленскай ваеннай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай.

Паходжанне

Шляхецкі род Курчоў вядомы яшчэ з XVI стагоддзя, яго прадстаўнікі займалі дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і ў свой час нават парадніліся з Сапегамі.

Стэфан Курч нарадзіўся 31 мая 1850 года ў маёнтку Вусце Магілёўскай губерні. Бацька — беларускі шляхціч Іосіф Адамавіч Курч, перахрышчаны ў праваслаўе каталік, уладальнік маёнтка. Маці — Надзея Васілеўна Бібікава, дачка расійскага генерала В. А. Бібікава.

Пачатак ваеннай кар'еры

Службу распачаў кандуктарам у Мікалаеўскім Інжынерным Вучылішчы, з якога у 1868 годзе выпушчаны прапаршчыкам у 2-гі пантонны паўбатальён.

У 1869 годзе пераведзены ў ранейшым чыне ў лейб-гвардыі Праабражэнскі полк.

У 1875 годзе атрымаў чын гвардыі штабс-капітана і праз месяц накіраваны на службу да камандуючага Заходне-Сібірскай ваеннай акругай з залічэннем маёрам па армейскай пяхоце.

Руска-турэцкая вайна

З пачаткам Руска-турэцкай вайны Сцяпан Курч быў пераведзены ў 19-ы пяхотны Кастрамскі полк, у складзе якога прымаў удзел у штурме Плеўны 8 ліпеня 1877 года. Потым пераведзены ў 17-ы пяхотны Архангелагародскі полк. У баі 28 лістапада Архангелагародскі полк першым прыйшоў на дапамогу грэнадзёрам супраць прарыву войска Асмана-пашы. Далей быў зімовы пераход праз Балканы і паспяховы штурм Чыфліка. За бездакорную службу Сцяпан Курч быў узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава 2 ступені з мячамі, Св. Ганны 2 ступені з мячамі і Св. Уладзіміра 4 ступені з мячамі і бантам. Пасля вайны зноўку вярнуўся да службы ў штабе Заходне-Сібірскай ваеннай акругі.

Апошнія гады

У 1881 годзе ўзведзены ў чын палкоўніка і пастаўлены камандзірам 1-га Заходне-Сібірскага міннага батальёна. Потым паслядоўна камандаваў 30-й рэзервовай пяхотнай брыгадай і 19-м Кастрамскім палком (1888—1897).

14 траўня 1896 года ўзведзены ў генерал-маёры і з 1897 года камандаваў рознымі пяхотнымі брыгадамі ў 4-й, 2-й і 5-й дывізіях, а з 14 красавіка 1900 года — 50-й рэзервовай пяхотнай брыгадай.

У 1905—1906 гадах — ваенны цэнзар Віленскай ваеннай акругі. Гэты час разам з дзецьмі жыў у Мінску па адрасе: вул. Захар'еўская, дом 16.

Сям'я

  • Брат — Мікалай Іосіфавіч Курч (1854—1916), калежскі асэсар, ганаровы суддзя Міравога суда Аршанскай акругі. Скончыў вучылішча правазнаўства ў Санкт-Пецярбургу. Уладальнік Ярковіцкага шклаварнага завода ля Талачына, а таксама сядзібы Чэрвіна.
  • Жонка — Кацярына Міхайлаўна Курбаноўская (1861—1935), дачка віцэ-губернатара Акмолінскай вобласці. Перакладчыца, драматург, празаік. Друкавалася пад псеўданімам Эк у шэрагу папулярных тагачасных часопісаў («Русская мысль», «Журнал для всех», «Журнал для женщин» і інш.). Напісала шмат апавяданняў для дзяцей. Пасля смерці мужа жыла ў Маскве на Спірыдонаўцы, дом 16.
  • Дачка — Надзея Курч (1891—?)
  • Сын — Барыс Курч (1899—?)

Смерць

Памёр у студзені 1906 года, пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.