Ryhor Pukst
Belarusian composer (1900-1960)
Рыгор Канстанцінавіч Пукст (27 лістапада 1900, Гомель — 11 лістапада 1960, Мінск) — беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).
Скончыў Маскоўскую кансерваторыю, з 1929 г. выкладаў у Омскім музтэхнікуме, у 1932 годзе пераехаў у БССР. Да Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Гомельскім музычным тэхнікуме, пасля — у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (Мінск).
Аўтар опер «Машэка», «Марынка», «Свіцязянка», 6 сімфоній, хораў, рамансаў. Аўтар вядомай «Перапёлачкі». Пісаў музыку да фільмаў і тэатральных спектакляў.