Biography
Bibliography (2)
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | Russian painter and graphic artist | |
A.K.A. | R. M. Semashkevich Roman Matveyevich Semashkevich Roman Matveevič Semaškevič Roman M. Semaškevič Roman Semashkevich | |
A.K.A. | R. M. Semashkevich Roman Matveyevich Semashkevich Roman Matveevič Semaškevič Roman M. Semaškevič Roman Semashkevich | |
Places | France Russia | |
was | Painter | |
Work field | Arts | |
Gender |
| |
Birth | 1 January 1900, Liebiedzieva, Maladzyechna District, Minsk Region | |
Death | 22 December 1937 (aged 37 years) |
Biography
Раман Мацвеевіч Семашкевіч (1900, Лебедзева, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён — 22 снежня 1937) — расійскі жывапісец і графік беларускага паходжання, удзельнік групы «Трынаццаць».
Біяграфія
Раман Семашкевіч нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Віленскай губерні, у сялянскай сям'і. Яго бацька працаваў садоўнікам у пана і ў той час ужо вырошчваў у аранжарэі архідэі.
Скончыў беларускую гімназію. Вучыўся жывапісу і рысунку ў школе Браніслава Тарашкевіча ў Вільні, затым у Віцебскім мастацкім вучылішчы на скульптурным аддзяленні. Завяршыў адукацыю ў Маскве, у Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце, дзе яго настаўнікамі былі: Д. Кардоўскі, А. Дрэвін, С. Герасімаў.
Творчасць
Пісаў партрэты, пейзажы, сцэны з гарадскога жыцця, жанравыя кампазіцыі. Адважныя і нечаканыя каляровыя рашэнні, наіўнае ўспрыманне і экспрэсіўнасць выканання вызначылі творчую манеру мастака.
Мастацтва Рамана Семашкевіча высока цанілі яго сучаснікі: Надзея Удальцова, Юрый Алеша, Ілля Ільф, Таццяна Маўрына, Мікалай Харджыеў, Давыд Штэрэнберг. Яго палотны набывалі музеі і калекцыянеры.
У 1930 годзе Семашкевіч прыняў удзел у выстаўцы аб'яднання «Всекохудожник». Яго першая персанальная выстаўка адбылася ў Маскве ў 1931. У тым жа годзе карціны Рамана Семашкевіча экспанаваліся на выстаўцы групы «Трынаццаць». З 1932 года член МАСМ. У 1932—1937 гг. — мастак здзейсніў творчыя паездкі на Урал, на Алтай, у Беларусь.
2 лістапада 1937 года Раман Семашкевіч быў арыштаваны па сфабрыкаваным абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай агітацыі» і 22 снежня расстраляны. Карціны, якія знаходзіліся ў майстэрні мастака, былі канфіскаваны супрацоўнікамі НКУС. Гэтыя творы лічацца страчанымі.
У 1990 годзе ў Маскве адбылася першая пасмяротная выстаўка яго прац.
Вядомыя творы
- «Чайная» — у зборы Рускага музея
- «Аўтадар» — у зборы Трэццякоўскай галерэі
Зноскі
Літаратура
- Ермакова Т. А. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Третьяковская Государственная галерея, 1990
- Васильева Н. М. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Галарт, 1996
- Плугина Н. В. Группа «13» в контексте художественной жизни конца 1920-х―середины 1950-х. Канд. дисс. ― М., 2009
Спасылкі
- Біяграфія Рамана Семашкевіча — «Слоўнік мастацтваў Гроў»(англ.)
- Жыццё і смерць Рамана Семашкевіча
- Раман Семашкевіч. Шпацыр зняволеных
- Анатоль Кантор — «Яркае жыццё, жорсткая смерць»
- Інфармацыйны партал МДІМА — «Вядомыя людзі Беларусі»
- Карціны студэнта з Лебедзева трапілі ў Траццякоўку // — «Рэгіянальная газета»
Шаблон:13