Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Places | Russia | ||||||
Gender |
| ||||||
Birth | 1790 | ||||||
Death | 1856 (aged 66 years) | ||||||
Family |
|
Biography
Рох Дадэрка (польск.: Roch Dederko; 1790—1856) — памешчык.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Дадэркаў герба «Дадэркала». Нарадзіўся ў сям’і Казіміра Дадэркі, ашмянскага канюшага (1791—1795), брата першага мінскага біскупа Якуба Дадэркі, і Вікторыі з Каменскіх. Бацька быў кавалерам ордэнаў Св. Станіслава і св. Ганны 2-й ст. з брыльянтамі, Мальтыйскага Крыжа св. Яна Іерусалімскага. Рох меў брата Барнабу.
Паручнік былога Войска Польскага. Да яго былі прэтэнзіі адстаўнога ротмістра Баніфацыя Дадэркі — забраў 8 сялянаў з в. Капачы Ашмянскага павета (палова яго належала брату Барнабу). У 1820 г. — памешчык Вілейскага павета.
Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску.
Сям’я
У шлюбе з Вандай са Свентаржэцкіх, праз яе Рох быў сваяком філамата Т. Зана, які быў у шлюбе з яе сястрой Брыгідай. Сын: Казімір.
Літаратура
- Швед, В. В. Дэдэрка Рох Казіміравіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.