Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | (1877-1941) | ||
Places | Poland | ||
Gender |
| ||
Birth | 12 January 1877, Warsaw, Poland | ||
Death | 3 May 1941 (aged 64 years) | ||
Star sign | Capricorn | ||
Family |
|
Biography
Людвіг Рудольф Святаполк-Чацвярцінскі (12 студзеня 1877, г. Варшава — 3 мая 1941,) — князь з роду Святаполк-Чацвярцінскіх(руск.) бел..
Біяграфія
Сын Уладзіміра Святаполк-Чацвярцінскага і яго жонкі Марыі Урускай.
Валодаў землямі па абодвух берагах Нёмана. Усімі гаспадарчымі пытаннямі князь займаўся асабіста. Меў усяго аднаго памочніка і увёў шмат навін у гаспадарчай дзейнасці. Ён быў супраць продажу лесу як сыравіны, а распілоўваў яго на лесапільным заводзе ў Зачэпічах, сартаваў і прадаваў у Германію па больш высокіх коштах.
На Шчучыншчыне ў той час было 4 лекары і 2 фельчары. Аднаго лекара і аднаго фельчара Людвіг утрымліваў у Жалудку на свае сродкі ў пабудаванай ім бальніцы. Медыцынскае абслугоўванне было платным. Асобы, якія працавалі ва ўстановах, павінны былі плаціць унёскі ў «касу хворасцяў». Калі плацельшчык узносаў або члены яго сям'і захворвалі, то лячылі іх бясплатна.
Цікава было вырашана князем пытанне водазабеспячэння Жалудоцкага палаца. Вада да яго паступала з крыніц у вёсцы Кукіна (прыкладна ў 2-х км ад палаца) самацёкам. Вада дадаткова фільтравалася і падавалася ў рэзервуар на 3-м паверсе будынка з дапамогай помпаў, якія працавалі на сціснутым паветры. Паводле аповядаў старажылаў, сістэма падачы вады была настолькі эканамічнай, што для працы помпаў на працягу месяца дастаткова было 2-х балонаў са сціснутым паветрам. Князь ніколі не адмаўляў у дапамозе тым, хто меў якую патрэбу, паважаў людзей працавітых, а буяных і п'яніц высялялі за межы Жалудка на хутары. На адну сялянскую гаспадарку прыходзілася па 1,5 га зямлі.
Загінуў князь Чацвярцінскі ў канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц у Польшчы ў 1941 годзе.
Сям'я
У 1906 годзе ажаніўся ў Рыме з Розай Радзівіл.
Дзеці:
- Ежы (19.2.1907-?)
- Станіслаў (7.3.1910-?)
- Андрэй (16.09.1911-?)
- Роза (1.04.1914-?)
- Марыя Лізавета (21.3.1920-?)