Pjotr Sidorovitsj Sintsjoekov

Russian military personnel
The basics

Quick Facts

IntroRussian military personnel
PlacesRussia
wasMilitary personnel
Work fieldMilitary
Gender
Male
Birth11 July 1920, Gomel, Belarus
Death10 October 1987Gomel, Belarus (aged 67 years)
Star signCancer
The details

Biography

Пётр Сідаравіч Сінчукоў (1920—1987) — маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Пётр Сінчукоў нарадзіўся 11 ліпеня 1920 года ў Гомелі. Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў рахункаводам. У студзені 1940 года Сінчукоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З снежня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да сакавіка 1945 года гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў камандаваў звяном 75-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 1-й паветранай арміі(руск.) бел. 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 119 баявых вылетаў на штурмоўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за «адвагу і мужнасць, паказаныя пры нанясенні бомбавых і штурмавых удараў па праціўніку» гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 6213.

Пасля заканчэння вайны Сінчукоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1954 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1956 годзе ў званні маёра Сінчукоў быў звольнены ў запас. Вярнуўся ў Гомель. Памёр 10 кастрычніка 1987 года.

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. Пётр Сідаравіч Сінчукоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Дриго С. В. За подвигом — подвиг. Калининградское кн. изд., 1984.
  • Королёв В. О. Гвардейцы первой штурмовой. — М.: Воениздат, 1980.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 28 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.