Paviel Sviryd

The basics

Quick Facts

PlacesGermany
wasCelebrity Jurist
Work fieldLaw
Gender
Male
Birth1886
Death1 November 1948Regensburg, Upper Palatinate, Bavaria, Germany (aged 62 years)
The details

Biography

Па́вел Свіры́д (1886 — 1 лістапада 1948, Рэгенсбург, Заходняя Германія) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст.

Біяграфія

У 1930-х працаваў у Навагрудку. У 1941 узначаліў Беларускі Нацыянальны Камітэт у Навагрудку, пасля быў старшынём Наваградскага акруговага суда, што аб'ядноўваў міравыя суды Баранавіцкай, Ганцавіцкай, Навагрудскай і Слонімскай акруг.

У чэрвені 1942 узначаліў аддзел школьніцтва Цэнтральнага Бюро Беларускае Народнай Самапомачы, у жніўні таго ж года браў удзел ва Усебеларускім Праваслаўным Саборы на якім быў абраны ў Прэзідыум Сабору, на якім была абвешчана Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.

Удзельнік Другога Усебеларускага Кангрэса 27 чэрвеня 1944, на якім быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады (кіраваў юрыдычнымі і рэлігійнымі справамі).

Ад лета 1944 — на эміграцыі ў Германіі. Выкладаў у польскай гімназіі Рэгенсбурга (Заходняя Германія)

У жніўні 1945 БЦР пасылала некалькі разоў свайго прадстаўніка ад царкоўных спраў у Францэнсбад дзеля паўстырымання епіскапату ад ліквідацыі БАПЦ.

Павел Свірыд быў удзельнікам XII (аднаўленчага) Пленума БЦР (9 мая 1945, Эльванген).

Памёр у шпіталі пасля доўгай хваробы і цяжкай аперацыі.

Спасылкі

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 01 Dec 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.