Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | Belarusian poet | |
A.K.A. | Nina Halinouskaya Nina Galinovskaya | |
A.K.A. | Nina Halinouskaya Nina Galinovskaya | |
Places | Belarus | |
is | Poet | |
Work field | Literature | |
Gender |
| |
Birth | 18 December 1935, Vialikija Lazicy, Belarus | |
Age | 89 years | |
Star sign | Sagittarius |
Biography
Ніна Васільеўна Галіноўская (18 снежня 1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1955 г. скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962—1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.
Творчасць
Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Красное знамя»). Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).