Natalya Mitkovskaya

Cardiologist
The basics

Quick Facts

IntroCardiologist
isPhysician Cardiologist Scientist Therapist Rheumatologist Professor Educator
Work fieldAcademia Healthcare Science
Gender
Female
Birth1960
Age65 years
Awards
Outstanding healthcare worker of Belarus2001
Gramota Pochwalna Ministerstwa Ochrony Zdrowia Republiki Białorusi2010
Відмінник освіти РБ2011
Certificate of Honor of the National Assembly of the Republic of Belarus2016
Medal "For Labor Services"2020
The details

Biography

Наталля Паўлаўна Міцькоўская (нар. 1960) — беларуская ўрач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар.

Біяграфія

У 2008 годзе стварае 3-ю кафедру ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і ўзначальвае на пасадзе прафесара. Загадчык кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». Дырэктар дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія». Галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік навукова-педагагічнай школы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Неадкладная кардыялогія і прафілактычная медыцына ў клініцы ўнутраных хвароб». Член Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў (ESC). Прэзідэнт Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі. Старшыня Грамадскага аб’яднання «Беларускае навуковае таварыства кардыёлагаў». Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў». Галоўны рэдактар ​​часопіса «Неадкладная кардыялогія і кардыяваскулярныя рызыкі».

Навуковая дзейнасць

Галіна навуковых інтарэсаў: кардыялогія, тэрапія, рэўматалогія.

Інавацыйныя дасягненні: укараненне метадаў мультыспіральнай кампутарнай тамагафіі міякарда і аднафатоннай эмісійнай камп’ютарнай тамаграфіі міякарда ў ранняй дыягностыцы ішэмічнай хваробы сэрца.

Узнагароды

  • Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2001),
  • Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2006, 2020),
  • Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2010),
  • Ганаровая грамата УАЗ «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» (2010),
  • Ганаровая грамата Камітэта па Ахова здароўя Мінгарвыканкама (2010, 2013),
  • Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010, 2018),
  • Нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011),
  • Ганаровыя дыпломы Навукова-тэхнічнага савета пры Урадзе Санкт-Пецярбурга ў намінацыі «Лепшы інавацыйны праект у галіне медыцыны, санітарыі, прафілактыкі, здаровага ладу жыцця, турызму, медыцынскай тэхнікі» (2014),
  • Ганаровы дыплом Еўразійскай Асацыяцыі Тэрапеўтаў (2015, 2019),
  • Памятны знак «У гонар заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2015),
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2016),
  • Статуэтка «За адданасць прафесіі» (2017 год),
  • Дыплом Еўразійскай Асацыяцыі Тэрапеўтаў (2019),
  • Медаль «За працоўныя заслугі» (2020),
  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2021),
  • Нагрудны знак адрознення Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя «За працу ў імя жыцця» (2021),
  • Ганаровая грамата ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» (2021),
  • Юбілейны нагрудны знак «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму медыцынскаму ўніверсітэту» (2021).

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 28 Aug 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.