Moses Navumovich Shapira

Belarusian surgeon
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian surgeon
PlacesBelarus
wasSurgeon
Work fieldHealthcare
Gender
Male
Birth14 April 1884, Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Death29 June 1970Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus (aged 86 years)
Star signAries
Family
Siblings: Шапиро, Иосиф Наумович
Education
University of ViennaVienna, Austria(—1908)
медицинский факультет Императорского Казанского университетаRussian Empire(—1909)
Employers
Belarusian State Medical UniversityMinsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Minsk Byelorussian Soviet Socialist Republic, Russian Empire
Awards
Honoured Scientist of the Republic of Belarus1940
The details

Biography

Майсей Навумавіч Шапіра (14 красавіка 1884, Мінск — 29 чэрвеня 1970, Мінск) — беларускі хірург, артапед, траўматолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1940). Брат Льва Навумавіча Шапіра.

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Майсей Шапіра з бацькамі ў 1907 годзе.

Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча (Навума Майсеевіча) Шапіра. Акрамя Майсея ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей: шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Леў Навумавіч Шапіра — хірург, другі — Іосіф Навумавіч Шапіра — уролаг.

Савецкі кінааператар Яўген Веньямінавіч Шапіра  (руск.) прыходзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна.

У 1903—1908 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце Венскага ўніверсітэта. Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта ў 1909 годзе.

У час Першай і Грамадзянскай вайны

У Першую сусветную вайну — малодшы лекар палка на Турэцкім фронце, у Грамадзянскую вайну — урач Мінскага пяхотнага палка.

Прафесійная дзейнасць

У 1912 годзе па адрасе Койданаўская, 19 (сучасны адрас будынка вул. Рэвалюцыйная, 15) была заснавана прыватная хірургічная лячэбніца М. Н. Шапіры, якая была разлічана на 6 ложкаў. З 1923 — асістэнт хірургічнай клінікі БДУ. У 1927—1941 і 1945—1957 гг. у Мінскім медыцынскім інстытуце, дзе ў 1927 годзе арганізаваў і ўзначаліў першую ў Беларусі кафедру артапедыі, адначасова арганізаваў спецыялізаваную артапедычную амбулаторыю і кіраваў ёю. Паралельна ў 1930—1941 гг. працаваў у клініцы артапедыі i траўматалогіі Беларускага НДІ фтызіятрыі, артапедыі i нейралогіі (у 1945—1950 гг. яго дырэктар). У 1936 годзе ў Ленінградзе, у клініцы прафесара Г. І. Турнера  (руск.), абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1941—1945 гг. галоўны хірург эвакашпіталяў i намеснік наркома аховы здароўя Кіргізскай ССР, адначасова загадчык кафедрай шпітальнай хірургіі Фрунзенскага медыцынскага інстытута.

У Мінск М. Н. Шапіра вярнуўся 4 ліпеня 1944 года. У 1945—1950 гг. галоўны траўматолаг БССР i загадчык кафедрай артапедыі i ваенна-палявой хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Арганізатар артапедычнай дапамогі ў Беларусі.

Выйшаўшы на пенсію, ён стаў бясплатна кансультаваць складаных хворых у інстытуце артапедыі, у ваенным шпіталі, у бальніцах.

Як напісала пра яго ў некралогу прафесар Р. М. Мініна:

М. Н. Шапіра быў адным з буйных артапедаў, выдатным лектарам, выключна дасціпным чалавекам, які валодаў вялікай логікай і пранікнёнасцю. Адметнай рысай Майсея Навумавіча быў непаўторны аптымізм. У яго асобе мы страцілі таленавітага настаўніка, чалавека вялікай культуры, вялікага розуму і высокагуманнага лекара».

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — С. 373. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 09 Apr 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.