Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Places | Belarus | |
Gender |
| |
Birth | 2 December 1953, Barysaw District | |
Death | 30 March 2017 (aged 63 years) |
Biography
Мікола Рыжы, сапр. Мікалай Дзмітрыевіч Рыжы (нар. 2 снежня 1953, в. Уцеха, Барысаўскі раён - 30 сакавіка 2017) — беларускі мастак, ілюстратар.
Біяграфія
Маляваў з дзяцінства. У 1964 годзе паступіў вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат імя І. В. Ахрэмчыка на аддзяленне выяўленчага мастацтва. У 1972 годзе перамог у мастацкім конкурсе да 90-годдзя Янкі Купалы. У 1973 годзе паступіў вучыцца ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне графікі, дзе вучыўся ў Г. С. Грака, В. П. Шаранговіча, П. К. Любамудрава. Актыўна ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках. Жыве і працуе ў Барысаве. Памёр 30-га сакавіка 2017 года.
Творчасць
У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кнiга ў афармленні Міколы Рыжага — казка «Забаронены вузел». Далей мастак аформіў шэраг кніг, сярод каторых «Блікі сонца» Максіма Танка, «Рэпартаж з пятлей на шыі» Юліуса Фучыка, «Маўглі» Кіплінга, «Вужовы кароль» Ул. Ягоўдзіка. За ілюстрацыю выдання Ул. Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі» Мікола Рыжы атрымаў дыплом I ступенi ў Рэспубліканскім конкурсе кнігі. Таксама мае шмат дыпломаў за афармленне дзіцячых падручнікаў, якія друкавала выдавецтва «Народная Асвета». У 1990 годзе атрымаў II прэмію ў міжнародным конкурсе экслібрыса да 500-годдзя Францыска Скарыны. З'яўляецца аўтарам ілюстрацый да 60 кніжных выданняў.
Мікола Рыжы працуе ў галіне кніжнай, станковай графікі малых форм і экслібрыса. Шмат твораў прысвечаны другім мастакам і прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі. У 1993 годзе увайшоў у Беларускі Саюз мастакоў. Актыўна прымае ўдзел у міжнародных мастацкіх форумах Еўропы і ЗША. У 2006 годзе атрымаў III прэмію ў міжнародным конкурсе «Exlibris» у Італіі. Мастак падараваў мінскаму Музею сучаснага выяўленчага мастацтва 40 сваіх экслібрысаў.
Супрацоўніцтва з Белпоштай
Мастак актыўна супрацоўнiчае з Мiнiстэрствам сувязi Беларусі, РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка», распрацоўваючы арыгінал-макеты паштовых марак, мастацкіх капэрт і картак, якіх ужо ў яго актыве больш за 200. Жанравы дыяпазон мастака разнастайны. З-пад яго пэндзля выйшлі творы, на якіх адлюстраваны архітэктурныя помнікі Беларусі, важныя падзеі і святы. Мікола Рыжы з'яўляецца сапраўдным майстрам паштовай мініяцюры.
Адна з серый марак Міколы Рыжага, выдадзеных у 1994 годзе, была прысвечана паўстанню 1794 года. У серыю ўвайшлі маркi з партрэтамі Тадэвуша Касцюшкі, Тамаша Ваўжэцкага, Якуба Ясінскага і Міхала Клеафаса Агінскага.
У 1997 годзе Мікола Рыжы стварыў святочную капэрту Першага дня, прысвечаную 480-годдзю Беларускага друку, спецштэмпель да яе і чатыры маркі, якія адлюстроўваюць чатыры перыяды дзейнасці першадрукара Скарыны: Полацкі, Кракаўскі, Пражскі і Віленскі.
У 1999 годзе ў Беларусі ўпершыню былі выдадзены 2 маркi i мастацкія капэрты са спецштэмпелем пад лагатыпам EUROPA, якія былі прысвечаны Белавежскай пушчы i Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку. Мастаком праекта быў Мікола Рыжы.
У 2002 годзе па эскізе мастака быў выданы блок паштовых марак, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа.
У 2007 годзе Мікола Рыжы распрацаваў эскізы мастацкіх маркіраваных капэрт, прысвечаных 125-годдзю гэтых беларускіх паэтаў. Капэрты змяшчаюць выявы паэтаў на фоне родных мясцін і сюжэтаў з іх твораў, а на марках адлюстрованы выявы іх дамоў-музеяў.
У 2009 годзе Мікола Рыжы ўвекавечыл у мастацтве ўзвядзенне памятнай стэлы, прысвечанай жыхарам роднай вёсцы Уцеха Барысаўскага раёна. Мастак таксама намаляваў графічную серыю партрэтаў землякоў-адраджэнцаў 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя: Кастусь Езавітаў, Алесь Бярозка, Аўген Калубовіч, Аркадзь Смоліч, Васіль Захарка, Вацлаў Ластоўскі, Радаслаў Астроўскі, Яўхім Кіпель. Гравюры былi апублікаваны ў часопiсе «Полацак» (Кліўленд, ЗША).
Яшчэ адна галіна мастацтва, у якой працуе Мікола Рыжы — жывапіс. Пераважна ў жанры нацюрморта. У снежні |2013 у мінскай галерэі БелАРТ адбылася асабістая выстаўка твораў жывапісу Міколы Рыжага, прысвечаная яго юбілею.
Віншаванні ад выдавецкага цэнтра «Марка»
Традыцыйны выступ мастацтвазнаўцы Таццяны Браценковай
Віншаванні ад сакурсніка па БДАМ Віктара Мікіты
Справа на фота — старшыня Саюза мастакоў Беларусі Уладзімірам Савічам
З калекцыянерам Алегам Судленковым
Са студэнтамі-мастацтвазнаўцамі
Зноскі
Спасылкі
- Вводится в почтовое обращение марка «100 лет со дня рождения А. А. Громыко» (руск.)
- Ко Дню белорусской письменности в Быхове выпустят специальный конверт и марку (руск.)
- «Белпошта» выпусціла картку з маркай да 175-годдзя Каліноўскага
- 100 лет со дня рождения народного поэта Беларуси Аркадия Кулешова (руск.)
- Часопіс «Паштовая сувязь». Пра маркі, медалі, майстэрства і не толькі… (руск.)