Mikola Kupava

Belarusian painter
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian painter
PlacesBelarus
isPainter
Work fieldArts
Gender
Male
Birth31 January 1946, Orsha
Age78 years
The details

Biography

Мікола Купава (нар. 31 студзеня 1946, Орша) — сучасны беларускі мастак. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу.

Біяграфія

У 1963—1968 гг. вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, дзе яго настаўнікам быў, паміж іншага, Алег Луцэвіч. У 1976 г. скончыў навучанне на аддзяленні графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе настаўнікамі былі прафесар Павел Любамудраў, дацэнт Васіль Шаранговіч.

З 1972 г. пачынае выставачную дзейнасць, з 1978 г. член Беларускага саюза мастакоў. У 1976—1978 гг. працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава.

У 1982—1984 гг. быў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць». Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1990—1996 гг. — намеснік дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў, у 1998—2004 гг. — старшыня суполкі «Пагоня».

У 2002—2006 гг. — выкладчык малюнка і акварэлі на Архітэктурным факультэце БНТУ.

Зноскі

Літаратура

  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец ; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.