Mikhas Belski

Belarusian painter
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian painter
PlacesRussia
wasArtist Painter Graphic artist
Work fieldArts Creativity
Gender
Male
Genres:Easel graphics Book illustration
Birth21 September 1921, Sianno, Syanno District, Vitebsk Region, Belarus
Death29 April 1988Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus (aged 66 years)
Star signVirgo
Education
Dnipropetrovsk State College of Theatre and ArtsUkraine(—1941)
National Academy of Visual Arts and ArchitectureKyiv, Ukraine(—1952)
Employers
Minsk State Art CollegeMinsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus(—1956)
Belarusian National Technical UniversitySavyetski District, Minsk, Belarus(—1987)
The details

Biography

Міхась (Міхаіл Лявонцьевіч) Бельскі (21 верасня 1921, Сянно — 29 красавіка 1988) — беларускі мастак, графік.

Біяграфія

Навучаўся ў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча, якую закончыў у 1941 годзе. З 1946 па 1952 год навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў І. Пляшчынскага і А. Шаўкуненкі. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Кіеве з 1947 года. Вучань Васіля Касіяна, Таццяны Яблонскай, Георгія Меліхава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1952—1956). Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1956—1987). Член Саюзу мастакоў БССР з 1954 года.

Творчасць

Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі ў тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і ксілаграфіі. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—1980). Выканаў ілюстрацыі да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я. Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—1959), «Хто робіць пагоду» М. Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І. Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М. Лобана (1981) і інш.

Выбраныя працы

  • «Халодны дзень» (1953, акварэль)
  • «Зямля сялянам» (1957, гістарычны музей, Мінск)
  • «Стары і новы Мінск» (1959, мастацкі музей, Мінск)
  • «Стары Мінск» (трыпціх, 1979, каляровая папера, вугаль, гуаш)
  • Ілюстрацыі да кніг А. Капыленкі «Петраградскі хлопчык» (1950), М. Лужаніна «Хто робіць надвор'е», П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1954)

Купаліяна

Ілюстрацыі да вершаў Янкі Купалы

  • «Алеся»
  • «Восень» («Эй, восень, восень…»)
  • «Дзве сястры»
  • «Кароль»
  • «Крыжы»
  • «На старую ноту»
  • «Не кляніце мяне»
  • «Партызаны»
  • «Песня сіроткі»
  • «Праз вайну»
  • «Ці ты ўзойдзеш калі, сонца»

Ілюстрацыі да паэм Янкі Купалы

  • «Курган»
  • «Бандароўна»
  • «Магіла льва»
  • «Над ракой Арэсай»
  • «Тарасова доля»

Іншыя працы

  • Партрэт Янкі Купалы (акварэль)
  • «Хата Луцэвічаў у вёсцы Вязынка» (1952)

Зноскі

Літаратура

  • Бельскі Міхаіл Лявонцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 01 Apr 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.