Mikhail Zuy

Belarusian actor
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian actor
PlacesBelarus
isActor Screenwriter Musician Composer
Work fieldFilm, TV, Stage & Radio Music
Gender
Male
Birth4 April 1981, Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age43 years
Star signAries
Education
Belarusian State Academy of ArtsMinsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Employers
Yanka Kupala National Academic TheatreBelarus
Awards
Medal of Francysk Skaryna2020
The details

Biography

Міхаіл Валер’евіч Зуй (нар. 4 красавіка 1981, Мінск) — беларускі акцёр і музыкант.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 красавіка 1981 года ў Мінску.

У 2001 годзе з Паўлам Яскевічам заснаваў музычны гурт ili-ili. У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі В. М. Раеўскага). Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 2002 года.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня 2020 года Міхаіл Зуй разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту.

Творчасць

Тэатральная

Ролі ў тэатры:

  • Мікіта («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота)
  • Вен («Налу» Я. Русакевіч, В. Любецкага)
  • Эйбл («Уваходзіць свабодны чалавек» Т. Стопарда)
  • Казачнік («Снежная каралева» Я. Шварца)
  • Спадарожнік («Мы і ЯНО» паводле А. Аверчанкі)
  • Пётр («Маці» К. Чапэка)
  • Янка («Сны аб Беларусі» паводле У. Караткевіча і Янкі Купалы)
  • Грышка («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча)
  • Андрэй Андрэевіч Нюнін («Вяселле» паводле А. Чэхава)
  • Доўлці («Translations» Б. Фрыла)
  • Немец («Не мой» паводле А. Адамовіча)
  • Крэцкі («Офіс» І. Лаўзунд)
  • Коўлмэн Конар («Самотны захад» М. Мак-Донаха)
  • Ткач («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля)
  • Вялікі Клаўс («Лістапад. Андэрсен» паводле А. Паповай)
  • Якім Сарока («Паўлінка» Я. Купалы), Грышка («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ткач («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля), Маёр Плут («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Іван («АРТ» Я. Рэза), Князь Гальшанскі («Дзве душы» М. Гарэцкага), Іван Кузьміч Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Віктар («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч), Андрусь («Радзіва Прудок» А. Горвата), Матавіла («Сон у купальскую ноч» У. Шэкспіра), Ягор («Ураджай» П. Пражко), Францішак («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага), а таксама быў заняты ў спектаклях «Translations» Браяна Фрыла (прэм’ера 2009), «Войцек» Георга Бюхнера (прэм’ера 2017) і іншых.

23 верасня 2020 павінна была адбыцца прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» па аднайменным творы Янкі Купалы, пастаўленага ў новай версіі рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У гэтым спектаклі Міхаілу была даручана роль настаўніка Янкі Здольніка.

Музычная

У 2005—2010 гадах удзельнік гурта Дзецідзяцей (гітара, бэк-вакал, тэксты і інш). З 2011 года ўдзельнічае ў гурце ili-ili.

Узнагароды

  • медаль Францыска Скарыны (2020).

Зноскі

Спасылкі

  • Міхась Зуй на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 09 Apr 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.