Mikhail Mironenka

��еларускі інжынер і архітэктар
The basics

Quick Facts

Intro��еларускі інжынер і архітэктар
PlacesUkraine
wasEngineer Civil engineer Architect
Work fieldEngineering
Gender
Male
Birth1861, Romny, Sumy Oblast, Ukraine
Education
école secondaire de RomnyRomny, Sumy Oblast, Russian Empire
Сумское реальное училищеSumy, Sumy Oblast, Russian Empire
Saint-Petersburg State University of Architecture and Civil EngineeringSaint Petersburg, Russian Empire, Russia(1882—1887)
The details

Biography

Міхаіл Якаўлевіч Міроненка або Міраненка — інжынер-архітэктар (1861 — ?). Калежскі сакратар.

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у Раменскім і Сумскім рэальных вучылішчах. У 1882 годзе паступіў у 1882 годзе, выпусціўся ў 1887 годзе са званнем грамадзянскага архітэктара і чынам X класа.

Прафесійная дзейнасць

Працяглая хвароба не дала яму магчымасці адразу паступіць на службу, і ён быў вымушаны паехаць на радзіму, дзе меў такую-сякую практыку ў г. Рамнах Палтаўскай губерні.

З 24 мая 1889 года працаваў малодшым інжынерам у Магілёве і займаўся, галоўным чынам, складаннем праектаў і каштарысаў, а таксама кіраваў рамонтам рознага роду казённых будынкаў, як то: турмаў, прысутных месцаў, мужчынскай і жаночай гімназій у Магілёве і розных іншых. У 1891 годзе М. Міроненка, акрамя гэтага, прызначаны загадчыкам участка арлоўска-віцебскага шасэ ў межах Магілёўскай губерні. З 1895 і прынамсі да 1903 займаў пасаду магілёўскага губернскага архітэктара. Не пазней за 1909 стаў магілёўскім губернскім інжынерам і займаў гэту пасаду прынамсі да 1916 года.

Творчасць

  • 1887-89:
    • Драўляная царква на могілках у с. Засуллі Раменскага павета Палтаўскай губерні
  • 1889-91:
    • Мураваны будынак гарадской казармы ў г. Магілёве
    • Мураваная Свята-Васкрасенская царква ў м. Шамаве Мсціслаўскага павета
    • Прыстасаванне абгарэлага будынка былых прысутных месцаў для гарадскіх устаноў у г. Мсціславе

Адрасы

У Магілёве да 1914 года жыў ва ўласным доме па вул. Зялёнай, а потым ва ўласным доме па вул. Дваранскай.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 23 Jun 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.