Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Places | Belarus | |||
is | Politician Statesperson | |||
Work field | Politics | |||
Gender |
| |||
Birth | 15 January 1951, Mižliessie, Mižlieski Sieĺsaviet, Biaroza District, Belarus | |||
Age | 74 years | |||
Star sign | Capricorn | |||
Education |
| |||
Awards |
|
Biography
Мікалай Аляксеевіч Кенда (нар. 15 студзеня 1951, в. Вялікае Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — дзеяч мясцовага кіравання ў Беларусі, ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна.
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «гідрамеліярацыя».
Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе майстра ПМК-17 трэста «Пінсксаўгасбуд» (г. Бяроза). Працаваў галоўным інжынерам і начальнікам перасоўнай механізаванай калоны ў г. Іванава. З 1986 года па 1995 год кіраваў калгасам «Кастрычнік» (Іванава), у 1995—1998 гадах быў намеснікам старшыні Брэсцкага райвыканкама. На працягу пяці гадоў кіраваў упраўленнем бытавога абслугоўвання аблвыканкама. У 2002 годзе стаў старшынёй Камянецкага раённага выканаўчага камітэта. З 2005 па 2013 год — старшыня Кобрынскага райвыканкама.
Узнагароды
У 2004 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 студзеня 2020 года № 86 «Аб прысваенні звання „Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна“» за выдатны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і грамадскую дзейнасць Кендзе Мікалаю Аляксеевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».