Michas Mitskevich

Belarusian scientist
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian scientist
PlacesBelarus
wasScientist
Work fieldScience
Gender
Male
Birth31 January 1926
Death27 May 2020 (aged 94 years)
Star signAquarius
Family
Father:Yakub Kolas
Siblings:Daniel K. Miscavige
Education
Moscow Aviation Institute
Belarusian National Technical University(—1949)
The details

Biography

Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч (31 студзеня 1926, Мінск — 27 мая 2020, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе. Малодшы сын Якуба Коласа.

Біяграфія

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч маладзейшы з трох сыноў Якуба Коласа.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ № 49 г. Мінска (I—VII класы вучыўся ў СШ № 14 Мінска), у 1943 г. — дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. У 1949 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер — БНТУ) па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання».

З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949—1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961—1968), загадчыка лабараторыі (1969—1993). З 1993 г. — галоўны навуковы супрацоўнік.

Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў.

Памёр 27 мая 2020 года.

Узнагароды

За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980).

Сям’я

Жонка Міхася Канстанцінавіча — Наталля Іванаўна Фёдарава (1924—2012), дачка беларускага пісьменніка Янкі Маўра.

Спорт

Мае званне «майстар спорту», браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе.

Хобі

Захапленні — паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм.

У літаратурнай творчасці свайго бацькі

Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды» (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: «Рагатка» (1934), «Дронік» (1935—1936), «Не тужы» (1939), «Сыну» (1942), «Міхасю» (1943), «…Адстану я, і час разлукі» (1946).

Зноскі

Літаратура

  • Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 489.

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 24 Jul 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.