Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
A.K.A. | Михаил Дмитриевич Кононов | |
A.K.A. | Михаил Дмитриевич Кононов | |
Places | Russia | |
Gender |
| |
Birth | 21 January 1906, Bobr | |
Death | 9 May 1972Saint Petersburg (aged 66 years) |
Biography
Міхаіл Дзмітрыевіч Конанаў (1906—1972) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
Міхаіл Конанаў нарадзіўся 21 студзеня 1906 года ў вёсцы Бобр (цяпер — пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1930—1931 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1937 годзе Конанаў скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут. У 1939 годзе ён паўторна быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны. Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Ленінградскім(руск.) бел. і 1-м Беларускім франтах. Да восені 1944 года маёр Міхаіл Конанаў камандаваў 51-м танкавым батальёнам 220-й асобнай танкавай брыгады(руск.) бел. 5-й ударнай арміі(руск.) бел. 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Польшчы.
Батальён Конанава паспяхова прарваў варожую абарону і першым у брыгадзе выйшаў да ракі Піліца, захапіў і ўтрымліваў пераправы праз яе. Падчас пераследу адступаючых нямецкіх войскаў батальён знішчыў каля 5 варожых апорных пунктаў і першым уварваўся ў горад Скернявіцы, разграміўшы ў вулічных баях прыблізна полк пяхоты.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў Вісла-Одэрскай аперацыі» маёр Міхаіл Конанаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
16 красавіка 1945 года ў час баёў на подступах да Берліну Конанаў атрымаў цяжкае раненне і быў адпраўлены ў шпіталь. Пасля вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе ён скончыў Вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу. У 1959 годзе ў званні падпалкоўніка Конанаў быў звольнены ў запас. Пражываў у Ленінградзе, працаваў інжынерам на Адміралцейскім заводзе. Памёр 9 мая 1972 года, пахаваны на Вялікаохцінскіх могілках Санкт-Пецярбурга.
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Аляксандра Неўскага(руск.) [[|бел.]], двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
У гонар Конанава названая вуліца ў яго родным пасёлку.
Зноскі
- ↑ Міхаіл Дзмітрыевіч Конанаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Буров А. В. Кононов Михаил Дмитриевич. Ленинградский инжинер / Твои Герои, Ленингад, 2-е изд., доп. Л.: Лениздат, 1970.
- Воробьёв В. П., Ефимов Н. В. Герои Советского Союза. Справочник — СПб., 2010.
- Голушко И. М. Танки оживали вновь. — И.: Воениздат, 1977.