Melchior Ciundziewicki

The basics

Quick Facts

Gender
Male
Birth1787
Death7 July 1860 (aged 73 years)
Family
Mother:Anna Tyszkiewicz
Father:Eliasz Ciundziewicki
Spouse:Kamila Bohdanowicz
Children:Olimpia Ciundziewicka Michał Ciundziewicki
The details

Biography

Мельхіёр Цюндзявіцкі (1787 — 7 ліпеня 1860) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

У вайне 1812 года быў у расійскай арміі, за храбрасць атрымаў залатую шаблю, выйшаў у адстаўку пасля звыш 10 год службы ў званні палкоўніка. Маршалак шляхты Барысаўскага павета.

Спадчынны маёнтак — Вілянаў з фальваркам Касцюкі ў Барысаўскім павеце, 3200 гект. коштам каля 50 000 р. с.

Магіла Мельхіёра Цюндзявіцкага і яго жонкі Камілы з Багдановічаў

Пахаваны разам з жонкай на могілках у Кішчынай Слабадзе.

Сям’я

У шлюбе з Камілай з Багдановічаў, дачкой Вінцэнта са Стаек Віленскага павета і сястрой Севярына, які пасля смерці Мельхіёра быў апекуном Цюндзявіцкіх.

Меў дзецей:

  • Міхал Іаахім (1839—1863). Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, першая ахвяра царскіх карнікаў;
  • Аляксандр;
  • Яўген;
  • 6 даочк;
  • Эміль (1842—1892), у шлюбе з Клацільдай Неміровіч-Шчыт.

Спасылкі


The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Sep 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.