Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Places | Russia Belarus | |
was | Scholar Literary scholar Critic Literary critic | |
Work field | Academia Literature | |
Gender |
| |
Birth | 24 January 1931, Mokraye, Belarus | |
Death | 8 June 2018 (aged 87 years) | |
Star sign | Aquarius |
Biography
Міхась Мушынскі (нар. 24 студзеня 1931, в. Мокрае, Быхаўскі раён — 8 чэрвеня 2018, Мінск) — крытык, літаратуразнаўца. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955). Працаваў рэдактарам выдавецтва БДУ (1955—1956). З 1956 — у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук (цяпер Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі). Спачатку малодшы навуковы супрацоўнік, з 1968 — старшы навуковы супрацоўнік. Сябра СП СССР (з 1973). Доктар філалагічных навук (1978). Прафесар (2001). У 1979—2002 — загадчык сектара (потым аддзела) выданняў і тэксталогіі. З 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік.
Творчасць
Дэбютаваў у жанры крытыкі і літаратуразнаўства ў 1956. Выдаў звыш 340 навуковых прац, у тым ліку 12 індывідуальных і 31 калектыўных манаграфій.
Індывідуальныя манаграфіі і кнігі:
- «Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя „Новай зямлі“ і „Сымона-музыкі“» (1965),
- «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гады» (1975),
- «Беларускае савецкае літаратуразнаўства» (1979),
- «Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці» (1982),
- «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я — першая палавіна 60-х гг.» (1985),
- «Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы» (1988),
- «І нічога, апроч праўды: Якой быць „Гісторыі беларускай літаратуры“» (1990),
- «Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага» (1991),
- «Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага» (2005) — 2-е выд., дапоўн.,
- «Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа» (2007),
- «Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага» (2008; 2013 — 2-е выд. — ISBN 978-985-08-1512-5).
- «Мае Каласавіны: З вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа» (2010).
- «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа». — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 1127 с. — ISBN 978-986-08-1460-9.
Сааўтар манаграфій «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з Віктарам Каваленкам, Алесем Яскевічам, 1972), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977) і «Истории белорусской советской литературы» (1977) і інш.
Як тэкстолаг кіраваў падрыхтоўкай і ажыццяўленнем выдання 13 навукова каменціраваных Збораў твораў: Я. Купалы у 7, Я. Коласа у 12, 14 і 20 т., І. Мележа ў 10, М. Лынькова ў 10, М. Гарэцкага ў 4 (і 4-х дадатковых), П. Пестрака ў 5, Зм. Бядулі ў 5, П. Броўкі ў 8, М. Зарэцкага ў 4 тамах, поўных збораў твораў Я.Купалы у 9 т. (10 кн.) і М. Багдановіча у 3 тамах.
Прызнанне
- Узнагароджаны медалямі, у т.л. «За трудовую доблесть» (1971), бронзавы медаль Галоўнага камітэта ВДНГ СССР (1977).
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».
У сеціве
- Міхась Мушынскі на сайце НАН Беларусі
- Рэцэнзія на кнігу «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа» у газеце «Культура»
Зноскі
Літаратура
- Міхась Іосіфавіч Мушынскі: да 80-годдзя з дня нараджэння / склад. Т. Ф. Мушынская. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 94 с.: іл. — (Біябібліяграфія вучоных Беларусі).
- Мушынскі Міхась // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Каваленка В.А. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2001. №1.
- Рагойша В.П. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2006. №1.
- Tычына М. А. Мiхась Iосiфавiч Мушынскi (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2011. №1.