Ludwik Jelski

The basics

Quick Facts

A.K.A.Lyudvik Yelski
A.K.A.Lyudvik Yelski
PlacesFrance
Gender
Male
Birth1785
DeathFrance
Family
Mother:Amelia Prozor
Father:Franciszek Jelski
Spouse:Klotylda Moniuszko
Children:Izabela Jelska
The details

Biography

Людвік Ельскі (1785, вёска Масаляны, Гарадзенскі павет — 8 жніўня 1843) — ваенны дзеяч, фінансіст. Капітан арміі Герцагства Варшаўскага (1812), маёр французскіх драгунаў (1813).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Францішка і Амеліі з Прозараў.

У 1807—1810 вывучаў эканоміку ў Парыжы. Службу ў напалеонаўскіх войсках апісаў у мемуарах «Маршы і дзеі польскага корпуса ў маскоўскай кампаніі 1812 года. Ад Магілёва да канца наступальнай вайны» (1845).

Вярнуўся на Беларусь у 1815 годзе, ажаніўся з Клацільдай з Манюшкаў і пасяліўся ў яе маёнтку Ляды Ігуменскага павета. 3 1823 у Варшаве, прэзідэнт Польскага банка (1828).

Падчас вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў намеснік міністра скарбу, потым у эміграцыі.

У першым шлюбе меў сына Уладзіміра і дачку Ізабелу. Другі раз ажаніўся з Габрыэляй Разаліяй Дупаілаў (Dupaillau), якая нарадзіла яму сына Людвіка.

Ушанаванне памяці

Зноскі

Літаратура

  • Ельскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 10 Jul 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.