Liudmila Piatrul
Belarusian painter
Людміла Іванаўна Пятруль (15 верасня 1947, в. Мацвееўка, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі мастак.
Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на кафедры мастацкага афармлення вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1966–1971 гг.) у М. А. Веціка, І. К. Утарушына, А. В. Бараноўскага. Удзельніца выставак з 1972 года.
Выкладала ў дзіцячай мастацкай школе №2 (1980–1982), Беларускай акадэміі мастацтваў (1989–1995), дзіцячай школе мастацтваў (з 1982).
З 1984 года — член Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Мінску.
У 2001 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сын Людмілы Іванаўны — Максім Пятруль — вядомы беларускі скульптар.