Lev Pavlovich Rozanov

The basics

Quick Facts

PlacesRussia
wasBiologist Scientist Physiologist Professor Educator
Work fieldAcademia Biology Science
Gender
Male
Birth13 April 1888, Moscow, Moscow Governorate, Russian Empire, Duchy of Moscow
Death1 December 1959Saint Petersburg, Russian Empire, Tsardom of Russia (aged 71 years)
Star signAries
Education
Medical faculty of Moscow University
The details

Biography

Леў Паўлавіч Ро́занаў (руск.: Лев Павлович Розанов; 25 (13) красавіка 1888 — 1 снежня 1959) — урач, вучоны ў галіне фізіялогіі, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1923).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і ўрача. У 1916 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Смаленску. Прайшоў стажыроўку па фізіялогіі ў лабараторыі акадэміка І. П. Паўлава. З 1922 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе будучы ў званні дацэнта стварыў і ўзначаліў кафедру нармальнай фізіялогіі, на аснове якой у 1930 годзе быў створаны Мінскі медыцынскі інстытут. Адначасова ў 1927—1937 гадах працаваў у Інстытуце беларускай культуры (з 1929 года — Акадэмія навук БССР). У 1927 годзе праходзіў стажыроўку у лабараторыі прафесара Э. Абдэргальдэна ў Гаазе.

З 1935 года Л. П. Розанаў у Ленінградзе. Працаваў у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, Іванаўскім сельскагаспадарчым інстытуце, Інстытуце фізічнай культуры і спорту імя П. Ф. Лесгафта, Інстытуце фізіятэрапіі і курарталогіі.

Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па пытаннях фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўмоўных рэфлексах. Упершыню ў Беларусі выкарыстаў электрамагнітную методыку вызначэння pH у біялагічных вадкасцях. Аўтар першага падручніка па фізіялогіі на беларускай мове.

Прымаў удзел у шэрагу з’ездаў і канферэнцый па фізіялогіі, у тым ліку XIII Міжнароднага фізіялагічнага кангрэса (1928, Бостан). У 1932 годзе арганізаваў у Мінску гарадскую канферэнцыю фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў з удзелам выбітных вучоных СССР.

Сярод апублікаваных прац:

  • Кароткі курс фізіялогіі чалавека для студэнтаў ВНУ, прыродазнаўцаў і дактароў — першы падручнік па фізіялогіі для вышэйшай школы на беларускай мове
  • Руководство по анатомии и физиологии человека, для студентов педагогических факультетов и рабфаков, 1923;
  • Об условных рефлексах, 1924;
  • Пособие по определению pH, 1929.

Зноскі

Літаратура

  • Розанаў Леў Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 399. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Николаева Е. И., Шишко Е. И. Научная и педагогическая деятельность профессора Л. П. Розанова: (К 75-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1963. — № 4. — С. 73—74. (руск.)

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 21 Sep 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.