Lev Okinshevych

The basics

Quick Facts

A.K.A.Lev Oleksandrovich Lev Oleksandrovych
A.K.A.Lev Oleksandrovich Lev Oleksandrovych
PlacesRussia Ukraine United States of America
wasHistorian Writer Memoirist Lawyer Scholar Legal scholar
Work fieldAcademia Law Literature Social science
Gender
Male
Birth25 January 1898, Saint Petersburg, Tsardom of Russia
Death7 November 1980United States of America (aged 82 years)
Star signAquarius
The details

Biography

Леў Аляксандравіч Акіншэвіч (25 студзеня (6 лютага) 1898, Санкт-Пецярбург — 7 лістапада 1980, ЗША; Псеўданімы: Воронич Л.) — беларускі і ўкраінскі гісторык, мемуарыст, правазнавец.

Біяграфія

У 1916 скончыў калегію Паўла Галагана ў Кіеве, куды пераехалі бацькі. У 1916—1917 вучыўся на юрыдычным факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, быў сябрам Кантрольнай камісіі беларускай арганізацыі ў Кіеве. У 1917 мабілізаваны ў армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную школу. Служыў прапаршчыкам у Сімферопалі і на Румынскім фронце. У 1918 вярнуўся ў Кіеў, працягваў вучыцца ва ўніверсітэце, удзельнічаў у культурна-грамадскай рабоце беларускай дыяспары ва Украіне, прыняў грамадзянства БНР. З 1921 навуковы супрацоўнік Украінскай АН, спецыялізаваўся ў галіне беларускага, украінскага і польскага права, даследаваў гісторыю казацтва на Беларусі. Працаваў пад кіраўніцтвам акадэміка М. Васіленкі, пазней А. Грушэўскага, брата М. Грушэўскага. З 1923 сакратар Камісіі па вывучэнні гісторыі заходнерускага і ўкраінскага права. Падтрымліваў сувязі з навуковымі цэнтрамі і творчымі асяродкамі Беларусі. Супрацоўнічаў з Інбелкультам (пазней — БелАН), публікаваўся ў часопісе «Полымя» (з 1925), выступаў у беларускім друку з рэцэнзіямі і аглядамі ўкраінскіх выданняў, апублікаваў шэраг артыкулаў пра казацтва на Беларусі. У часопісах «Украіна», «Червоний шлях» друкаваў рэцэнзіі на працы беларускіх навукоўцаў. Свае даследаванні з гісторыі права на Беларусі і Украіне надрукаваў у «Працах Камісіі па вывучэнні гісторыі заходнерускага і ўкраінскага права», сакратаром якой з'яўляўся. У 1928 абараніў дысертацыю «Генеральная рада на Гетманшчыне», пазней выдадзеную манаграфіяй. Быў асабіста знаёмы з беларускімі навукоўцамі У. Пічэтам, Яз. Лёсікам, С. Некрашэвічам, В. Ластоўскім, Д. Даўгялам, В. Друшчыцам, Т. Забелам, пісьменнікамі Я. Коласам, Я. Купалам, Ц. Гартным.

У 1932 за адмову стаць сакрэтным супрацоўнікам НКУС звольнены з работы. Вясною 1933 (з пачаткам «чыстак») пераехаў у Нежын, дзе ўладкаваўся прафесарам Нежынскага педагагічнага інстытута. На пачатку 1934 абвінавачаны ў беларускім і ўкраінскім нацыяналізме і пасля кампаніі шальмавання пазбаўлены работы. Пазней уладкаваўся юрыстам на Балхашскім прамкамбінаце ў Казахстане.

Праз тры гады пераехаў з сям'ёю ў Смаленск. Там Л. Акіншэвіча заспела 2-я сусветная вайна. Мабілізаваны на фронт, трапіў у палон. Выбавіўшыся з палону, выкладаў у Кіеўскім універсітэце, пераехаў у Львоў. Пазней ва Украінскім вольным універсітэце ў Празе, затым у Мюнхене чытаў гісторыю ўкраінскага права, напісаў некалькі падручнікаў.

З 1949 у ЗША. Перабіваўся выпадковымі заробкамі, быў чорнарабочым. З 1951 да 1954 выкладаў у Калумбійскім універсітэце, працаваў у Даследчым цэнтры па вывучэнні СССР (Research Project on the USSR) у Вашынгтоне, пасля ў бібліятэцы Кангрэса ЗША (1954—69). Займаўся праблемамі нацыянальных меншасцей, даследаваў савецкую юрыдычную сістэму, гісторыю Беларусі і Украіны XVI—XVII ст. Супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва, Украінскім навуковым таварыствам імя Т. Шаўчэнкі. Публікаваўся ў беларускіх і ўкраінскіх эмігранцкіх навуковых і перыядычных выданнях. Член Украінскай Вольнай Акадэміі навук, Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў ЗША. Аўтар успамінаў (на ўкраінскай мове) «Пракляты стэп».

Творы

  • Казацтва на Беларусі: (Гіст.-юрыдычны нарыс) // Полымя. 1927, № 1;
  • Беларускае казацтва ў украінскай гістарыяграфіі // Полымя. 1929. № 6;
  • Казацка-сялянскія войны на Беларусі ў XVII ст. у характарыстыцы акад. М. Грушэўскага // Савецкая краіна. 1931. № 5;
  • Парлямэнт беларускай зямлі // Запісы БІНіМ (Нью-Йорк). 1952. № 1 (перадрук: З Гісторыяй на «Вы». Вып. 3. Мн., 1994);
  • Пра «цывілізацыйныя асновы» беларускага гістарычнага працэсу // Запісы БІНіМ (Нью-Йорк). 1953. № 2 (перадрук: З Гісторыяй на «Вы». Вып. 3);
  • Балонкі з успамінаў // Запісы БІНіМ (Нью-Йорк). 1989. № 19 (перадрук: На суд гісторыі. Мн., 1994).

Зноскі

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 23 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.