Leonid Aleksandrovitsj Borisoglebskiy

físicu bielorrusu (1912–2006)
The basics

Quick Facts

Introfísicu bielorrusu (1912–2006)
PlacesBelarus Russia
wasScientist Physicist
Work fieldScience
Gender
Male
Birth6 April 1912, Saint Petersburg
Death28 January 2006Minsk (aged 93 years)
The details

Biography

Леані́д Алякса́ндравіч Барысагле́бскі (6 красавіка 1912, Санкт-Пецярбург — 28 студзеня 2006) — беларускі фізік-тэарэтык, настаўнік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1972).

Біяграфія

Скончыў Навагрудскую беларускую гімназію (май 1931), Віленскі ўніверсітэт (1938). Член Беларускага студэнцкага саюза. З 1944 у Мінску, выкладчык у БДУ. Займаўся навуковай працай, распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы ў адвольных спінавых станах. З 1972 — прафесар.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, вывучэнні імавернасцей забароненых радыяцыйных пераходаў атамаў, ядраў і электроннай канверсіі гама-выпрамянення. Распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы, якая можа знаходзіцца ў адвольных спінавых станах.

Працы

  • Л. А. Борисоглебский. Запрещенные линии в атомных спектрах. // УФН, Т. 66, № 12 (1958).
  • Л. А. Борисоглебский. Монопольные переходы атомных ядер. // УФН, Т. 81, № 10 (1963).
  • Л. А. Борисоглебский, Э. М. Андерсон, В. Ф. Трусов, Г. С. Шуляковский. Таблицы по внутренней конверсии гамма-лучей на высших оболочках атома. — Минск: Изд-во БГУ, 1972.
  • Л. А. Борисоглебский. Квантовая механика. — Минск: Изд-во БГУ, 1981; 1988 (2-е изд.).

Літаратура

  • Барысаглебскі Леанід Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 327.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 29 Sep 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.