Leon Osztorp

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus
Gender
Male
Birth1786, Dukora, Dukorski Sieĺsaviet, Puchavičy District, Belarus
Death1851Piaski, Holacki Sieĺsaviet, Puchavičy District, Belarus (aged 65 years)
Family
Mother:Ludwika Iwanowska
Father:Franciszek Osztarp
Spouse:Helena Kuncewicz
Awards
Order of Saint Anna, 2nd class1825
Order of Saint Anna, 1st class 
Order of St. Vladimir, 4th class 
Order of Saint Stanislaus, 1st class 
Order of Saint John of Jerusalem 
The details

Biography

Леан (Леў) Францавіч Оштарп (польск.: Leon Osztorp; 1786, Дукора — 1851, каля в. Пяскі, Ігуменскі павет) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Оштарпаў герба «Галоцкі» шведскага паходжання. Нарадзіўся ў маёнтку Дукоры ў сям’і палкоўніка літоўскай кавалерыі Францішка Оштарпа, які набыў маёнтак ад Міхала-Казіміра Агінскага, і Людвікі Іваноўскай, старасцянкі менская.

Леан Оштарп. 1904

Маршалак шляхты Мінскай губерні ў 1809 годзе.

У час вайны 1812 года да 15 верасня быў прэфектам падпрэфектуры Ігуменскага дыстрыкта (павета), у чыне палкоўніка Вялікага Княства Літоўскага ўзначаліў Мінскі аддзел корпуса літоўскіх жандараў (29 афіцэраў, 93 жандара), арганізаваны дэкрэтам імператара Напалеона ад 1 ліпеня 1812 года для выканання грамадскага парадку, вышуку дэзерціраў і марадзёраў, а таксама для аховы стратэгічна важных дарог у тыле ад дыверсій расійскай арміі, пры адступленні Вялікай Арміі па загадзе Мінскага ваеннага губернатара генерала графа Мікалая Опельн-Бранікоўскага (1767—1817) займаўся арганізацыяй перапраў праз Бярэзіну, у тым ліку пераправай пад Студзёнкай, якой скарыстаўся сам імператар.

Пасля заканчэння кампаніі атрымаў прабачэнне рускага імператара Аляксандра I. У 1814 годзе — маршалак Ігуменскага павета. 21-22 лютага (7-8 сакавіка) 1818 года выступіў з прамовай на ўрачыстым ушанаванні Т. Касцюшкі ў Мінскім кафедральным касцёле. У 1823—1847 — маршалак дваранства Мінскай губерні, стацкі саветнік з 1829 года, сапраўдны стацкі саветнік з 1832 года. Быў членам Сумленнага суда Грамадзянскай палаты Мінскай губернскай ўправы, а таксама членам Імперскай спецыяльнай камісіі па конна-заводстве.

У 1847 г. у Мінску ў каталіцкім кафедральным саборы Найсвяцейшай Дзевы Марыі стаў хросным бацькам Эдварду Вайніловічу (1847—1928).

У 1851 годзе памёр у выніку няшчаснага выпадку ва ўзросце 65 гадоў. Вяртаючыся з Мінска з малодшай дачкой Леакадзіяй у адкрытай брычцы, ён праязджаў мост цераз Свіслач каля вёскі Пяскі, кучар, які вёз іх, распавядаў, што калі заехалі на мост, Оштарп, задаволены і горды сабой, сказаў: «Цяпер тут няма Расіі», але ў тую ж хвіліну коні, запрэжаныя ў экіпаж, раптам чагосьці спалохаліся і кінуліся разам з карэтай у ваду. Месца было неглыбокае, усе засталіся жывыя акрамя Льва Оштарпа, які, мабыць, памёр ад апаплексіі.

Цела Леана Оштарпа было пахавана ў пахавальні дукорскага касцёла.

Узнагароды

  • Ордэн Святой Ганны 2 ступені (з 1825) і 1 ступені (з 1834);
  • ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені (1829);
  • ордэн Святога Станіслава 1 ступені (1834);
  • камандор ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (з 1807).

Зноскі

Літаратура

  • Швед, В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  • Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства, 1793—1917: биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : Беларусь, 2016. — 396 с.
  • Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А.Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — №1. — С. 58—63.
  • Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795–1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.
  • Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 30 Sep 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.