Leanid Proksha

Belarusian writer (1912-1994)
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian writer (1912-1994)
PlacesBelarus
wasWriter Journalist
Work fieldJournalism Literature
Gender
Male
Birth6 April 1912, Polotsk, Belarus
Death9 December 1994 (aged 82 years)
Star signAries
The details

Biography

Леанід Януаравіч Про́кша (6 (19) красавіка 1912, Полацк — 9 снежня 1994) — беларускі савецкі пісьменнік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961 г.

Біяграфія

Л. Я. Прокша нарадзіўся 6 (19) красавіка 1912 ў Полацку. У 1931 годзе скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум. У 1931—1935 гг. працаваў настаўнікам у Барысаве, у 1937—1941 гг. у рэдакцыях газет «Віцебскі рабочы», «Sztandar Wolności», «Pionier». У гады Вялікай Айчыннай вайны ваенны журналіст. У 1945—1956 гг. загадчык аддзела ў армейскіх газетах.

У 1955 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна. У 1956—1972 гг. працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Коммунист Белоруссии» і рэдактарам газеты «Голас Радзімы».

У 1969—1972 гг. галоўны рэдактар часопіса «Літаратура і мастацтва».

Творчасць

Л. Я. Прокша пачаў друкавацца ў 1937 годзе. Працаваў на рускай і беларускай мовах.

Сярод яго твораў:

  • зборнік нарысаў і апавяданняў «Крыніца прыгажосці» (1960, на рускай мове);
  • кнігі памфлетаў «Камедыянты» (1961), «Візітная картка народа» (1972);
  • зборнік гымарыстычных апавяданняў «Каб жылося-вялося» (1961), «Не ў гэтым поездзе» (1971), «Зося смяецца» (1982);
  • дакументальная аповесць «За Добрыцай-ракой» (1975);
  • раман «Пакуль жывеш на свеце» (1980);
  • творы для дзяцей і інш.

Узнагароды[2]

  • Ордэн Айчыннай вайны I ступені
  • 2 ордэны Айчыннай вайны II ступені
  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Польскі Залаты крыж за заслугі
  • медалі

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 39. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  2. Праект «Музей автографа» // ДУ «Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. І. Герцэна»(руск.) 
  3. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

  • Гадзінскі А. К. Прокша Леанід Януаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 39. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.