Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | Belarusian civil servant | ||||||||||||
Places | Belarus | ||||||||||||
is | Politician Civil servant | ||||||||||||
Work field | Politics | ||||||||||||
Gender |
| ||||||||||||
Birth | 5 August 1974, Brest, Brest Region, Belarus | ||||||||||||
Age | 50 years | ||||||||||||
Star sign | Leo | ||||||||||||
Education |
| ||||||||||||
Positions Held |
|
Biography
Леанід Аляксеевіч Мартынюк (нар. 5 красавіка 1974, Брэст) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся 5 жніўня 1974 года ў Брэсце.
З 1990 па 1994 гады вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнікуме чыгуначнага транспарту. У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, а ў 2002 годзе — Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
У 1999—2003 гадах працаваў у Брэсцкім абласным міжгаспадарчым аб’яднанні па энергетыцы і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі «Аблсельгасэнерга», у тым ліку з 2002 года — дырэктарам. З 2003 года працаваў памочнікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама. У 2004—2008 гадах — намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама. У 2008—2013 гадах — першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама. У 2010 годзе скончыў магістратуру Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2013 па 2016 гады працаваў старшынёй камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама. З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Брэсцкага раённага саветаў дэпутатаў.
З 13 чэрвеня 2016 года па 20 кастрычніка 2020 года працаваў старшынёй Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта.
20 кастрычніка 2020 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласці.