Leanid Halubovich

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus
isScholar Literary scholar Poet
Work fieldAcademia Literature
Gender
Male
Birth12 August 1950, Belarus
Age74 years
Star signLeo
The details

Biography


Леанід Міхайлавіч Галубовіч (12 жніўня 1950, в. Вароніна, Клецкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі паэт.

Біяграфія

Скончыў Грыцэвіцкую сярэднюю школу (1967), паступіў у Слуцкае ГПТВ-97. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі і Клецка. З 1977 г. працаваў электрыкам у роднай вёсцы Вароніна. У 1984 г. Л.Галубовіч падрыхтаваў свой першы зборнік паэзіі «Таемнасць агню», у тым жа годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. З 1987 г. вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, якія паспяхова скончыў у 1989 г. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ (1989-1994), у часопісе «Крыніца» (1994-2002), у аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (2002—2010). Апекуецца спадчынай памерлых пісьменнікаў Міколы Купрэева, Васіля Гадулькі, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжака, Таццяны Зіненкі. Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, творчасць заўчасна памерлых, але таленавітых беларускіх паэтаў і празаікаў знайшла шлях да ўдзячнага чытача.

Творы

На беларускай мове

  • Таемнасць агню: Вершы / Аўт. прадм. В. Палтаран. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1984. — 86с. — (Першая кніга паэта).
  • Споведзь бяссонай душы: Лірычны дзеннік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 222 с. — ISBN 5-340-00190-3
  • «Бусел без гнязда» — Мн., 1989.
  • Таемнасць споведзі: Вершы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 190 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — ISBN 5-340-01258-1
  • Заложнік цемры: Вершы / Леанід Галубовіч; Маст. Г. Г. Малышаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 142 с. — ISBN 5-340-01399-5
  • Апошнія вершы Леаніда Галубовіча / Леанід Галубовіч; [Рэд. А. Аркуш]. — Полацк: Полацкая ляда, 2000. — 75 с. — (Бібліятэка часопіса «Калоссе»; Кн. 5). — (Серыя «Анталогія»).
  • Зацемкі з левай кішэні. — Мн.: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1998. — 219 с. — (Серыя "Бібліятэка «Фрагменты», Калекцыя «Галерэя Б»). — ISBN 985-6012-35-X
  • Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ / Леанід Галубовіч. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 173, [2] с. — ISBN 978-985-6941-47-7
  • З гэтага свету: вершы пасля вершаў / Леанід Галубовіч; прадм. Ц. Чарнякевіча. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 108 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 23).

На рускай мове

  • Аист без гнезда: Стихи / Пер. с белорус. В. Казакевича; Худож. Е. Корвацкая. — М.: Советский писатель, 1989. — 140 с.

Прызнанне

  • член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1984)
  • Брэсцкая мядовая літаратурная прэмія (2007)
  • прэмія «Залатая літара» (за кнігу «Сыс і кулуары») (2010)
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.