Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | Belarusian poet | ||||
Places | Belarus | ||||
is | Poet Activist Social activist | ||||
Work field | Activism Literature | ||||
Gender |
| ||||
Birth | 1992, Mazyr, Mazyr District, Gomel Region, Belarus | ||||
Age | 32 years | ||||
Residence | Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus | ||||
Education |
| ||||
Awards |
|
Biography
Крысціна Бандурына (1992, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларуская паэтка, філолаг, ЛГБТ-актывістка.
Біяграфія
Вучылася ў сярэдняй школе № 9 у г. Мазыр, скончыла філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць» (2017—2018). Рэдактарка інтэрнет-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «TAUBIN».
Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры «Саюзе беларускіх пісьменнікаў» (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2020).
Філолаг, рэдактар, вывучала беларускую і амерыканскую літаратуру. Жыве ў Мінску.
Творчасць
Фіналістка конкурса «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), удзельніца праграмы «Рэзідэнцыя маладога літаратара» (2015), фестывалю «Вершы на асфальце» (2015—2021; Арганізатары фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр), паэтычнага семінара з Вальжынай Морт (2017), праектаў «Вершаява» і «Transformation» Фонда Роберта Боша і Беларускага ПЭН-цэнтра (2017—2018).
Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016).
Мае зборнік вершаў «Homo» (2019, выдавецтва «Галіяфы») і зборнік перакладаў вершаў на рускую мову «Псалмы и сонники» (2021, выдавецкая серыя «UGAR»).
Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую, шведскую і дацкую мовы.
Грамадская дзейнасць
Вяла блог па праблемах дамашняга гвалту. Працавала ў межах праекта «Маё права» Будзьма беларусамі!. ЛГБТ-актывістка.
Бібліяграфія
- «Homo». Мн.: Галіяфы, 2019.
- «Псалмы и сонники». М.: UGAR, 2021.
- «Самае трывожнае лета». Візенбург/Марк (Германія): Hochroth, 2023.
Зноскі
Спасылкі
- Долину ангелов посетила поэт, редкатор Кристина Бандурина (руск.)
- [1] (руск.)
- [2] (руск.)
- [3] (руск.)
- [4] (руск.)