Biography
Lists
Also Viewed
The basics
Quick Facts
Places | Poland | ||
Gender |
| ||
Death | 2 November 1731 | ||
Family |
|
The details
Biography
Крыштаф Дамінік Пузына (? — 2 лістапада 1731) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Падстолі ўпіцкі ў 1695 і староста ў 1696—1720, мсціслаўскі кашталян з 1722 і ваявода з 1730.
Пасол на соймы 1696, 1697, 1712-1713, 1718, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1727.
Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 камандаваў харугвамі літоўскага войска, падтрымліваў Аўгуста II.
Сям'я
Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат вялікага літоўскага пісара Міхала Пузыны. Ажаніўся з Эстэрай Эберт, меў сыноў Людвіка (староста міхалішскі), Ежага Міхала і Антонія (абодва былі старостамі ўпіцкімі).
Крыніцы
- Пазднякоў В. Пузыны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 475. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)