Konstanty Kaszyc

The basics

Quick Facts

A.K.A.Konstanty Jan Kazimierz Eustachy Kaszyc
A.K.A.Konstanty Jan Kazimierz Eustachy Kaszyc
Gender
Male
Religion:Catholicism
Birth23 March 1819
Death1881 (aged 61 years)
Star signAries
Family
Mother:Zofia Dunin-Rajecka
Father:Józef Kaszyk
Education
Imperial University of DorpatTartu City, Tartu County, Russian Empire(—1842)
The details

Biography

Канстанці́н Ян Казімір Яўстах Ка́шыц (23 сакавіка 1819—1881) — пісьменнік, кандыдат дыпламатычных навук, стваральнік рыфмаваных сатыр, якія выдаваў пад псеўданімамі «Загадка», «Крыжык», «Дагератып», «Пастка», удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Сын Юзафа і Соф’і Дунін-Раецкай. Брат Юліюша і Караля. Каталік паводле веравызнання.

Бацька Кашыца дзейнічаў у кампаніі 1812—1814 гг. на баку Напалеона, афіцэр 17-га ўланскага палка. Пасля заканчэння вайны ён выехаў на тры гады за мяжу для працягу адукацыі, пасля чаго вярнуўся і асталяваўся ў маёнтку Ятра Навагрудскага павета. У 1830 г. Ю. Кашыц быў абраны наваградскім маршалкам. Падчас паўстання 1831 г. з’яўляўся арганізатарам выступлення ў Навагрудскім і Слонімскім паветах, стварыўшы ў сваім маёнтку асобны атрад, які ў ліпені 1831 г. налічваў каля 1 тысячы чалавек. Пасля паразы паўстання 1831 г. К. Кашыц разам з бацькам апынуўся ў эміграцыі ў Францыі. 26 кастрычніка 1831 г. яны разам прыбылі ў Парыж.

У 1838—1842 гг. К. Кашыц вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце, дзе вывучаў дыпламатыку. Кандыдат дыпламатычных навук, член мясцовай арганізацыі «Палонія». У матэрыялах «Палоніі» праходзіць інфармацыя, што К. Кашыц меў дачыненне да справы Шымана Канарскага, аднак у іншых крыніцах гэты факт пацверджання не знаходзіць.

Валодаў маёнткамі Тарнова, Белагруда, Малое Вольжава. Яшчэ ў час паўстання на зямлі Канстанціна Кашыца быў устаноўлены помнік (крыжы) загінулым у баі паўстанцам. Прыхільнік «белых». З вясны 1863 г. выконваў абавязкі цывільнага кіраўніка па Навагрудскім павеце, аднак выступаў супраць пашырэння паўстання. Пазней ён сцвярджаў, што пагадзіўся на кіраўніцтва з мэтай нейтралізаваць актыўнасць прыхільнікаў узброенага выступлення.

20 красавіка 1863 г. Кашыц адмовіўся ад выканання сваіх абавязкаў і выехаў у Рыгу, затым у Пецярбург і далей у Мінск. 17 чэрвеня 1864 г. ён быў арыштаваны і падчас допыту 30 ліпеня 1864 г. даў аб’ёмныя і шчырыя паказанні, па выніках якіх былі раскрыты шэраг членаў і дзеянні навагрудскай паўстанцкай арганізацыі. Рашэннем часовага палявога аўдытарыята ў Вільні Кашыц быў прысуджаны да смяротнага пакарання, аднак гэтае рашэнне перагледзеў М. Мураўёў і па канфірмацыі ад 15 студзеня 1864 г. «за заслугі перад следствам» ён быў пакараны ссылкай у Казанскую губерню з утрыманнем пад пільным паліцэйскім наглядам. Правы і маёнткі былі захаваныя за Кашыцам. Пасля выплаты ім 9000 рублёў срэбрам з маёнткаў быў зняты секвестр.

Паводзіны Кашыца ў перыяд разбіральніцтва з удзельнікамі паўстання ў далейшым становяцца сталай прычынай нападак на яго. Гэта відаць ва ўспамінах, прысвечаных перыяду этапавання і ссылкі. Пра негатыўнае стаўленне да Кашыца з боку былых паўстанцаў згадвае Якуб Гейштар. Спыняецца на гэтым факце і Рышард Мяніцкі, які пісаў, што да канца жыцця за Канстанцінам Кашыцам быццам цені цягнуліся «слушныя папрокі і кляймо здрадніка. Пасля вяртання палякі не жадалі прымаць яго ў сваіх дамах, не жадалі з ім размаўляць».

З 22 мая 1865 г. Кашыц знаходзіўся ў Цывільску. 25 мая 1866 вымушаны быў «дабраахвотна» падпісаць акт продажу маёнтку Тарноўшчына з фальваркамі Рубікі, Шчытнікі, Белагруда, Чыжэўшчына, Банцавічы, усяго каля 2500 дзесяцін зямлі расійскаму палкоўніку, удзельніку здушэння паўстання, пазней генерал-лейтэнанту, Дзмітрыю Маўрасу, за 56300 рублёў і дом у Рызе ацэначным коштам 25000 руб.

19 сакавіка 1866 г. ён атрымаў дазвол на трохмесячную паездку ў Мінскую губерню для продажу свайго маёнтку, пасля чаго ў Цывільск болей не вярнуўся. У 1866 г. ён выехаў на чатыры месяцы ў Пецярбург, а 2 студзеня гэтага ж года выехаў у Маскву. У 1867 г. Кашыц атрымаў дазвол на выезд за мяжу, а ў снежні 1868 г. яму было дазволена пражыванне ў Рызе. Некалькі разоў затым Кашыц прыязджаў у свой маёнтак Обрын Навагрудскага павета. У красавіку 1869 г. ён быў вызвалены з-пад паліцэйскага нагляду, а ў 1872 г. атрымаў дазвол на свабодны выбар месца пражывання. З 1876 г. Кашыц жыў у маёнтку Обрын і займаўся гаспадаркай. Маёнтак Обрын з’яўляўся ўласнасцю сям’і Кашыцаў да 1939 г.

Сям’я

Жанаты з Юліяй Весялоўскай (Несялоўскай?) (нар. 1830). Меў сыноў Юзафа Калікста (нар. 1855) і Аляксандра Фелікса (нар. 1857), дачку Ванду Людвіку (нар. 1860).

Успаміны

Канстанцін Кашыц пакінуў успаміны, прысвечаныя перыяду навучання ў Дэрпцкім універсітэце, якія захоўваюцца ў Аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве (BN, rkps 2981), апрацаваныя праф. Янам Трынкоўскім.

Зноскі

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 10 Jul 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.