Konstantin Gustavovich Renard

German botanist
The basics

Quick Facts

IntroGerman botanist
A.K.A.K.G. Renard
A.K.A.K.G. Renard
PlacesRussia
wasScientist Botanist
Work fieldScience
Gender
Male
Birth28 October 1884, Chavusy, Chaussky Uyezd, Mogilev Governorate, Belarus
Death27 April 1961 (aged 76 years)
Star signScorpio
Education
Igor Sikorsky Kyiv Polytechnic InstituteKyiv, Ukraine
Employers
Omsk State Agrarian UniversityOmsk, Omsk Oblast, Russia
Belarusian State Agricultural AcademyHorki, Vitebsk Voivodeship, Belarus(1919—1930)
The details

Biography

Канстанцін Густававіч Рэна́рд (28 кастрычніка 1884 — 27 ліпеня 1961) — вучоны ў галіне селекцыі, насенняводства і кветкаводства, аграном, доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1925).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Чавусы Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1810 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. У 1919—1930 гадах у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай селекцыі і раслінаводства. 24 верасня 1930 г. арыштаваны па абвінавачванню ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і 23 ліпеня 1931 г. асуджаны да 3-х гадоў лагераў (рэабілітаваны 18 жніўня 1945 г.). У 1939—1960 гг. К. Г. Рэнард на пасадзе загадчыка кафедрай генетыкі, селекцыі і фізіялогіі раслін Омскага сельскагаспадарчага інстытута.

Навуковая дзейнасць

К. Г. Рэнарду належаць навуковыя працы па селекцыі лёну і збожжавых культур, кветкаводстве. З’яўляецца аўтарам сартоў піваварнага ячменю і льну-даўгунцу.

Аўтар больш за 70 навуковых прац. Сярод апублікаванага:

  • О местном Надвисленском ячмене // Тр. Бюро по прикл. бо-танике. 1913. Т. 6. Вып. 1. С. 499—518.
  • Пивоваренный ячмень и его возделывание. — М., Л., 1925.
  • Пшеница. — Смоленск, 1935 (разам з І. Нікуліным)
  • Краткое руководство по аппробации зерновых хлебов: (преимущественно для Белоруссии) : по материалам и работам кафедры селекции Белорусской сельскохозяйственной академии в Горы-Горках / сост.: К. Г. Ренард, Г. Р. Рего. — Минск, 1927.
  • Цветоводство в Омской области: научно-популярная литература / К. Г. Ренард; ред. И. В. Листов. — Омск: Омск. кн. изд-во, 1959. — 112 с.: ил.

Зноскі

Літаратура

  • Рэнард Канстанцін Густававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Рэнард Канстанцін Густававіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 415. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 10 Jul 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.